квалітаты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Якасны.

К. метад.

|| наз. квалітаты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіло́, нескл., н. (разм.).

Тое, што і кілаграм.

Купіць к. яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кітабо́йны, -ая, -ае.

Звязаны з промыслам кітоў.

Кітабойная флатылія.

К. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кровацячэ́нне, -я, н.

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў.

К. з вены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́гам, прысл.

У форме круга, утвараючы круг.

Стаць вакол стала к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кругля́вы, -ая, -ае.

Круглаваты, акруглены.

К. твар.

|| наз. кругля́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кубаме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кубічны метр.

Купіць к. дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куды́-не́будзь, прысл.

Усё роўна куды; у няпэўнае месца.

К. паедзем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куды́-нікуды́, прысл.

У якое-небудзь месца.

Ну ходзім жа к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кускавы́, -а́я, -о́е.

Нарэзаны, паколаты на кускі; у кусках.

К. цукар.