аналі́тык, ‑а, м.
1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.
2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́думшчык, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто выдумвае што‑н.; жартаўнік. Выдумшчык забаў. □ Гэты выдумшчык [Цімошка] дзеля жарту кожны раз грыміраваўся, пераймаў паходку, голас, жэсты якога-небудзь добра вядомага ўсім вясковага дзеда. Краўчанка.
2. Хлус, пляткар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выжля́тнік, ‑а, м.
1. Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні. Колькі выжлятнікаў і загоншчыкаў затапталі .. [панскія] жарабцы ў час паляванняў! Якімовіч.
2. Тое, што і выжал. Мы ненавідзелі той хутар,.. І брэх выжлятнікаў прыкутых. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выра́знік, ‑а, м.
Той, хто адлюстроўвае, выражае чые‑н. інтарэсы, думкі і пад. Магутная рэвалюцыйная хваля ўзняла.. [Купалу] на паверхню літаратурна-грамадскага жыцця і зрабіла народным трыбунам, паэтычным выразнікам думак і жаданняў рэвалюцыйных сялянскіх мае. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выскаля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць; вышчарка. Доўга потым нашы вясковыя выскалякі не давалі мне праходу: лыжным чэмпіёнам ахрысцілі. Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хадзец, ‑дца, м.
1. Той, хто перайшоў з аднаго сацыяльнага асяроддзя ў другое. Выхадзец з нізоў.
2. Прышэлец адкуль‑н.; перасяленец. Польскія народныя песні і казкі прынеслі з сабою на Навагрудчыну выхадцы з Велікапольшчы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выхваля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько. Так ненатуральна прагучала гэтае слова, што партызаны маглі палічыць Лявонку за выхваляку. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́мік, ‑а, м.
1. Акцёр, які іграе камічныя ролі. Амплуа коміка. // перан. Разм. Пра таго, хто ўмее смяшыць, весяліць другіх. [Студэнт] быў, бадай, прыроджаны комік, бо ўмеў сур’ёзна гаварыць смешныя рэчы. Навуменка.
2. Уст. Аўтар камедыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культпро́п, ‑а, м.
1. Скарочаная назва аддзела культуры і прапаганды пры партыйных і савецкіх органах (у 1920–30 гг. у СССР).
2. Разм. Той, хто загадвае культурнай і прапагандысцкай работай у якой‑н. арганізацыі, установе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камерса́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто займаецца гандлем, камерцыяй, пераважна ў буйных маштабах. [Лялькевіч] вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)