зрэ́дку, прысл.

1. Іншы раз, час ад часу.

Ён з. заходзіць да нас.

2. Месцамі, дзе-нідзе.

З. трапляліся прыгажуні-бярозкі і трапяткія асіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даха́, ДМ дасе́, мн. до́хі і (з ліч. 2, 3, 4) дахі́, дох, ж.

Шуба з футравым верхам і футравай падкладкай.

Мядзведжая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двайны́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак ці прадметаў.

Чамадан з двайным дном.

2. У два разы большы; падвоены.

Д. расход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая мае закончаную думку.

2. мн. Верш, які складаецца з такіх строф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сусе́дства, -а, н.

Блізкасць, сумежнасць з кім-, чым-н. па месцы жыхарства, па месцы знаходжання, размяшчэння.

Пасяліцца па суседстве.

Па суседстве з вёскай лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сепара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для вылучэння аднаго якога-н. рэчыва з саставу другога (напр., смятанкі з малака).

|| прым. сепара́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́фія, -і, ж.

1. Пальма з вялікімі перыстымі лістамі і кароткім ствалом.

2. Трывалае валакно, прыгатаванае з вонкавага слою лістоў некаторых відаў гэтай пальмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. надарвацца.

2. перан. Рабіць што-н. праз меру, старацца з усіх сіл.

3. Крычаць з усіх сіл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажні́цы, -ні́ц.

Інструмент для рэзання, стрыжкі, які складаецца з двух накрыж змацаваных нажоў з ручкамі ў выглядзе кольцаў.

Хірургічныя н.

|| прым. нажні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, парт, ж.

Школьны стол з нахільнай дошкай, злучаны з лаўкай.

Сесці за парту (таксама перан.: пачаць вучыцца).