насампе́рш, прысл.

Абл. Перш за ўсё. Насамперш [Барташэвіч] зацікавіўся бліскучымі і сакавітымі лісцямі фікуса. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насвяткава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Уволю, многа пасвяткаваць. Насвяткаваліся, цяпер трэба за работу брацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

Няпоўная выплата. Недаплата за працу. // Недаданая частка плацяжу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адвінціць адно за другім усё, многае. Паадвінчваць гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адагнуць адно за другім усё, многае. Паадгінаць цвікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адпілаваць адно за другім усё, многае. Паадпілоўваць галіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадшрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшрубаваць адно за другім усё, многае. Паадшрубоўваць гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадшчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адшчапіць адно за другім усё, многае. Паадшчэпліваць зашчапкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паапаражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Апаражніць адно за другім усё, многае. Паапаражняць бітоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паветрапла́ванне, ‑я, н.

Тэорыя і практыка руху ў паветры на апаратах, лягчэйшых за паветра.