папе́сціцца, ‑пешчуся, ‑песцішся, ‑песціцца; зак.
Песціцца некаторы час. Так добра там, прылёгшы на пясок, Папесціцца ружовым летнім ранкам! Колас. [Бацька:] — Раненька, калі сонца прыгрэе ды ціха навокал, цецерукі любяць папесціцца ў пясочку. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
1. Распілаваць усё, многае. Папілаваць бярвенне.
2. і без дап. Пілаваць некаторы час. [Начальнік станцыі:] — А ці не пайсці вам папілаваць трохі лесу? Недалёка адсюль — вёрст дзесяць. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Час ад часу сапці. У палатцы бесклапотна пасапваў Гошка. У спальным мяшку варочаўся Савін. Лукша. Стомленыя перадад’езднымі турботамі людзі ў сне пасапвалі, уздыхалі, пахрапвалі, ускрыквалі, мармыталі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу, злёгку тузацца. Плотка, нарэшце, заўважыла крошку. Белы паплавок ажыў і, старанна перадаючы гульню рыбы з прыпадай, пачаў патузвацца і торкаць носам у ваду... Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнамо́цны, ‑ая, ‑ае.
Надзелены якімі‑н. паўнамоцтвамі. Паўнамоцны пасол. □ У свой час любоў да народа вылучыла вялікага песняра польскага нацыянальна-вызваленчага руху Адама Міцкевіча песняром братэрства, .. зрабіла паўнамоцным прадстаўніком усяго славянства. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць хворым — пра ўсіх, многіх. Дзеці пахварэлі.
2. Хварэць некаторы час. Пахварэла яна адну зіму, а пад вясну памерла. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм. Час ад часу, патроху чытаць. [Мікола:] — Ніякіх табе клопатаў: хлеба і селядцоў Семпалоўская падашле, а ты сядзі сабе да пачытвай кніжкі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праблісну́ць, ‑не; зак.
1. Бліснуць праз што‑н. Прабліснула сонца.
2. перан. З’явіцца на вельмі кароткі час, бліснуць імгненна. І вось урэшце пад вечар у доміку прафесара прабліснуў першы прамень надзеі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Правесці некаторы час у гутарцы з кім‑н. Уперамежку з доўгімі маўчанкамі, .. [Рыгор і Галя] прагутарылі да самай раніцы. Гартны. [Партызаны] паселі за стол і ўчацвярых прагутарылі з паўгадзіны. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. прамёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. прамяці; зак., што.
1. Метучы, расчысціць (ад смецця, снегу і пад.). Прамесці дарожку.
2. і без дап. Месці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)