паку́тлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прычыняе пакуты, мукі. Пасля пакутлівай галадоўкі.. [Максім і Давід] першы раз елі так смачна і сытна. Машара.
2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай. Пакутлівы ад стомы і болю твар Максіма пасвятлеў. Чарнышэвіч. [Яўген] не мог гаварыць — прарваліся цяжкія пакутлівыя слёзы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Памянш. да нота 1 (у 2 і 4 знач.). Песня лілася роўна, налад[жа]на: канец кожнай ноткі .. на крыл[ах] разлятаўся ва ўсе бакі. Кулакоўскі. — Не верашчы! — кінуў Сузан, і ў голасе яго пачуліся зласлівыя ноткі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўча́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які наступіў вельмі рана; заўчасны. Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл, Адшліфованы цэгл[а] і камень, — Гэта памяткі-пліты з няўчасных магіл. Купала.
2. Які адбываецца ў непадыходзячы момант. Радасць вяртання, блізкай сустрэчы з роднай дамоўкай перамяшалася з няўчасным сумам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зблытаць, пераблытаць. Паблытаць дрот. □ Так і хацелася абняць [дзеда] і, жартуючы, паблытаць яго сівую бародку. Рылько.
2. Прыняць адно за другое. Я гэты ціхі дым на смак і навобмац[а]к ведаю, Яго я ні з чым не паблытаю. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назусі́м, прысл.
Разм. Назаўсёды, зусім. Назусім прыйшоў я, а не ў госці. Кірэенка. [Дзядзька Раман:] — Вы, пане настаўніку, на ўсё лета едзеце да нас? — Так, на ўсё лета, а можа, і назусім. Колас. — Забегла яшчэ раз развітацца, — бадзёра сказала Таццяна. — Перад тым, як паехаць назусім. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́крыў, ‑крыва, м.
Тое, што і покрыва. А ручаіны стараюцца: нясуць жоўтую ваду з поля.., узрываюць ледзяны пакрыў ракі. Лужанін. Затое буйна разросся сад — яблыні і грушы так сашчапіліся голлем, што стварылі суцэльны пакрыў. Навуменка. Пад покрывам зімовай ночы партызаны падкрадаюцца да варожай камендатуры. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабуксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Буксуючы, папрацаваць ухаластую. Колы спачатку прабуксавалі разоў колькі, потым даволі лёгка скранулі паравоз з месца. Васілёнак.
2. Буксаваць некаторы час. На адным пад’ёме так доўга прабуксавалі, што нашых падарожнікаў захапіла ноч. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамёрзлы і праме́рзлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прамёрз. Змучаныя, галодныя і прамёрзлыя так, што зуб на зуб не трапляў, перад світаннем падышлі да партызанскага атрада. Сяргейчык.
2. Які зацвярдзеў ад марозу на вялікую глыбіню. На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць 1 — пераваліць 1 (у 1 знач.).
2. Разм. Перавалачны пункт. Цяпер мне засталося яшчэ пабываць на «перавалцы». Так фамільярна называюць мазыране лесаперавалачную базу, самае старое прадпрыемства на Пхове. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Гіст. Спіс, рэестр. Малым быўшы, сляпых вадзіў: А падросшы і сам брадзіў; Не прыпісаны да сказкі, І так жыву з божай ласкі. Багушэвіч.
•••
Рэвізская сказка (гіст.) — спіс асоб, якія падлягалі абкладанню падушным падаткам (складаўся пры рэвізіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)