сегіды́лья, ‑і, ж.
Іспанскі народны танец трохдольнага размеру, які суправаджаецца спевамі, ігрой на гітары і кастаньетах, а таксама музыка да гэтага танца. // Музычны твор у рытме гэтага танца. Сегідылья Альбеніса.
[Ісп. seguidilla.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Выканаць танец; станцаваць. Пратанцаваць вальс. Пратанцаваць польку.
2. і без дап. Правесці некаторы час у танцах. Цэлы вечар з ... [Маняй] пратанцаваў нейкі сімпатычны юнак. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́та, ‑ы, ДМ хоце, ж.
1. Іспанскі народны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць хоту.
2. Музычны твор у стылі гэтага танца. «Арагонская хота» Глінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́рдаш, ‑а і чарда́ш, ‑а́, м.
1. Венгерскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. З бадзёрым рускім «пераплясам» Спаборнічаў заборысты «чардаш». Корбан.
2. Музычная п’еса ў рытме гэтага танца.
[Венг. csárdás.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чачо́тка I ж., зоол. чечётка
чачо́тка II ж. (танец) чечётка
чачо́тка III ж. каре́льская берёза
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ніко́лечкі, прысл.
Разм. Памянш.-ласк. да ніколькі. Ліпа з Сяргеем танцавала кожны танец і ніколечкі не адчувала стомы. Хомчанка. Змакрэў чуб у мяне, засапліся мае памочнікі, а скат ніколечкі не пацвярдзеў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тысячаго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў тысячу год. Трэцяе тысячагоддзе да н. э. // звычайна мн. (тысячаго́ддзі, ‑яў). Вельмі вялікі прамежак часу. Не дні і не месяцы — Тысячагоддзі ідуць неўміручыя людзі да зор. Макаль. Пад няхітрую музыку адной скрыпкі і часам двух барабанаў віхрам выконваецца танец — той танец, які адбываўся ў вясёлыя мінуты стагоддзі таму назад, а ў больш прымітыўным выглядзе — назад цэлыя тысячагоддзі. Чорны.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося тысячу год таму назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарантэ́ла, ‑ы, ж.
1. Італьянскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць тарантэлу. Іграць тарантэлу.
2. Музычны твор у тэмпе такога танца. Тарантэла Ліста. Тарантэла Шастаковіча.
[Іт. tarantella.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́цык ’беларускі танец’ (Мядзв.); параўн. рус. смал. и́цыки ’назва адной з нядаўніх гульняў сярод сялян’. Утворана, відаць, ад яўр. уласнага імя Іцык, але семантычная матывацыя застаецца няяснай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матлёт ’назва танца’ (светлаг., Мат. Гом.). З польск. matelot (жвавы матроскі танец, які нагадвае працу матросаў на караблі’ < франц. matelote ’тс’ < с.-гал. mattenoot ’прыяцель, сябар’ (SWO, 459).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)