анто́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

1. Пашыраны сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя, жоўтыя, віннакіслыя яблыкі. Пад цяжарам пахучых залатых яблыкаў згіналі да зямлі галіны антонаўкі. Васілевіч.

2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі. Чорны. Паліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гату́нак, ‑нку. м.

Разрад, катэгорыя якога‑н. тавару па якасці, расцэнцы і пад.; сорт. Мука першага гатунку. Чай вышэйшага гатунку. □ У.. [Алтара] ёсць дарагое сукно лепшага гатунку, тоненькае, як шоўк. Чарнышэвіч. // Разнавіднасць якога‑н. тавару. Цукеркі розных гатункаў. □ Стол, як ёсць, быў завален пірагамі, бабкамі, мясам розных гатункаў і рознага прыгатавання. Колас.

[Польск. gatunek з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сартыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец.

1. Сукупнасць адзнак, уласцівасцей, паводле якіх вырабы адносяцца да таго ці іншага сорту. Сартымент пракату. Трубы нафтавага сартыменту.

2. У лясной прамысловасць лесаводстве і садаводстве — від, сорт, памеры лесаматэрыялаў, дрэвавых народ, культурных раслін пэўнага прызначэння, а таксама сукупнасці такіх відаў, сартоў, памераў. Сартыменты лесу.

[Ням. Sortiment.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Сорт груш.

смаля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны. Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Плод раслін (напрыклад, вішні, слівы і інш.), адзінае семя якіх заключана ў цвёрдую абалонку.

2. Тое, што і касцяніцы. Вакол сасонак — буйныя сакавітыя касцянкі, верас. Бажко.

3. Сорт ігруш. Касцянку я добра памятаю. Гэтымі ігрушамі .. некалі мяне і маю маму частавала дзядзькава жонка Марыля. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пат 1, ‑а, М паце, м.

Становішча ў шахматнай гульні, калі ігрок не можа зрабіць чарговага ходу, не падставіўшы пад удар свайго караля, і калі партыя лічыцца нічыёй.

[Фр. pat.]

пат 2, ‑у, М паце, м.

Сорт пасцілы.

•••

Жамчужны пат — густая маса серабрыстага колеру, знешне падобная на перламутр, якая прымяняецца для пакрыцця паперы, шкляных пацерак і інш.

[Ад фр. pâte — цеста.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ране́т, ‑у. М ‑неце, м.

1. Сорт каштоўнай паўднёвай яблыні, на якой растуць кіславатыя яблыкі. Няма раўні маім ранетам, Па дрэўцу іх садзіў штогод. Астрэйка.

2. Плод гэтай яблыні. Стомлены вяртацца будзеш летам Па дарозе той, — Асвяжыш душу сваю ранетам, Бэрай залатой. Панчанка. Паўз вокны аўтобуса адплывалі назад купчастыя сады з налітымі сокам ранетамі. Даніленка.

[Фр. rainette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

филе́II ср.

1. (сорт мяса) паляндві́ца, -цы ж.; філе́й, -ле́ю м., філе́ нескл., ср.;

2. кул. філе́ нескл., ср.;

ры́бное филе́ ры́бнае філе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мушке́т1 ’старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання замка’ (ТСБМ, БелСЭ), ’самаробны пісталет’ (Бяльк.). Сучасная форма з рус. мушкет ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 86). Аднак ст.-бел. мушкетъ ’тс’ (1616 г.) запазычана са ст.-польск. muszkiet, якое з франц. mousquet ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 69).

Мушке́т2 ’бузіна, Sambucus L.’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад мушкат, мускат (ст.-бел. мушкателасорт віна і вінаграду’) паводле падабенства (ягады, колер?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіта́йка 1, ‑і, ДМ ‑тайцы, ж.

Шаўковай, звычайна сіняя тканіна, якую прывозілі з Кітая, пазней баваўняная тканіна, якую выраблялі ў Расіі.

кіта́йка 2, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

1. Марозаўстойлівы і засухаўстойлівы сорт яблыні, які культывуецца ў паўночным раёне пладаводства, Паволжы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.

2. зб. Дробныя плады гэтай яблыні. Варэнне з кітайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)