Анто́наўка ’гатунак яблык’, рус. антоновка ’тс’, этымалагічна яблыка з Антонавак; укр. антонівка. У рускіх слоўніках з 1843, з рускай у інш. слав. мовы (Шанскі, 1, А, 119). Патрэбна ўдакладненне месца, адкуль пашырыўся гатунак. Бел. антон (КТС) ’антонаўка’ ў выніку усячэння антонаўка па ўзору аніс — анісаўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абанеме́нт (БРС) запазычанне праз рускую мову ў XX ст., Крукоўскі, Уплыў, 78. У рускай мове з франц. abonnement у першай палавіне XIX ст., Шанскі, 1, А, 15. Беларускія слоўнікі 20‑х гадоў XX ст. фіксуюць разам з канкурэнтным перадплата. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус. соста́в, ст.-рус., ст.-слав. съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарэ́лка ’талерка, металічны абажур’ (Сцяшк.), ’талерка’ (Ян.; дзятл., астрав., Сл. ПЗБ), тарэ́лка, тары́лка ’фарфоравая ці металічная (раней і драўляная) пасудзіна для яды’ (брэсц., гом., З нар. сл.), тарэ́лка, таре́лка, тарэ́лочка ’неглыбокая міска, талерка’ (Вярэн.). З метатэзай да талерка (гл.) або пазнейшыя запазычанні з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інтры́га. Запазычанне з франц. intrigue, якое ўзыходзіць да лац. intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аза́рд ’запал’ (Бяльк.), азарт ’тс’ (БРС). Першая форма запазычана (XVII ст.) з польскай мовы (azard, hazard), у якую яно трапіла з французскай. Другая форма ў беларускую мову папала з рускай у найноўшыя часы. Першакрыніца гэтых слоў араб. az‑zahr ’косць для гульні’ Шанскі, 1, А, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раму́лле зборн. ’старыя рэчы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Блізкае да шматлікіх утварэнняў у рускай мове з варыянтным коранем ром‑/рем‑, параўн. рему́га ’акравак, рызман’, ро́мух ’тс’ і пад. Фасмер (3, 469) рус. зборн. ремьё ’шмаццё’ са спасылкай на Бадуэна дэ Куртэнэ адносіць да ре́мень, гл. рамень, рэмень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ннасць ’віна’ (Гарэц., Нас.); ’пакора, пакорнасць, абавязак’ (Нас.). Укр. винність ’вінаватасць’, паўн.-рус. винность ’стан вінаватага’, уладз., арханг., перм., арл. ’вінаватасць, віна’, ст.-рус. винность ’тс’ (з XVII ст.), польск. winność ’абавязак вярнуць доўг’; ’віна’. Запазычана з польскай мовы, дзе семантыка лексемы бліжэй да бел., чым у рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Небасхі́л ’небакрай; гарызонт’ (Яруш., Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр. небосхил ’тс’. Відаць, разам з польск. nieboskłon ’скляпенне неба; небакрай’, рус. небосклон ’небакрай’, небосвод ’скляпенне неба’ — кніжнае ўтварэнне, магчыма, калька (для рускай мовы ўказваюць на нямецкую крыніцу калькіравання, гл. Бранд. О языке И. Северянина. М., 1916, 138).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)