ма́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мазаць (у 1 і 2 знач.).
2. у знач. прым. Брудны, запэцканы.
3. у знач. прым. Глінабітны. К вечару паабапал замігцелі ў кучаравых вішнёвых садках белыя мазаныя хаты. Б. Стральцоў.
•••
Адным мірам мазаны — пра людзей з аднолькавымі адмоўнымі ўласцівасцямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад развесці.
2. у знач. прым. Пра таго, хто развёўся, у каго скасаваны шлюб. Старая дзеўка... Разведзенаю быць і то, мабыць, не так горка. Марціновіч.
3. у знач. прым. Які растварыўся; раствораны. Разведзены цукар. // З дабаўленнем вады; разбаўлены. Разведзены спірт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часа́ны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад часаць 1 (у 1, 2 знач.).
2. у знач. прым. Апрацаваны часаннем 1. Часаны лён.
часа́ны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад часаць 2.
2. у знач. прым. Апрацаваны часаннем 2. Свіран з часанага бруса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баранава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад баранаваць.
2. у знач. прым. Апрацаваны, разрыхлены бараною. Баранаванае поле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шыты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышыць.
2. у знач. прым. Аздоблены вышыўкай; вышываны. Вышыты ручнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарантава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад гарантаваць.
2. у знач. прым. Забяспечаны, надзейны. Гарантаваная аплата працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́значаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вызначыць.
2. у знач. прым. Дакладна ўстаноўлены, прызначаны. Вызначаны час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́квацаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выквацаць.
2. у знач. прым. Вымазаны, забруджаны ў што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абхо́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адхадзіць.
2. у знач. прым. Дагледжаны. Абходжаны конь. Абходжаны сад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абдра́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абдрапаць.
2. у знач. прым. Пакрыты драпінамі, абшарпаны. Абдрапаныя рукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)