памача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што ў што.

Апусціць, акунуць некалькі разоў у што‑н. вадкае або сыпучае. [Кандрат] памачаў свой кавалак у малако і даў сучцы. Тая стала есці, прыціснуўшы вушы па круглай, як гарбуз, галаве. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Млечны1 ’падобны на малако (пра туман)’ (ТСБМ), ’удойны, малочны’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ), навагр. ’прыгатаваны на малацэ’ (Сл. ПЗБ). З польск. mleczny ’тс’ (гл. Варш. сл., 2, 1005). Гэтак жа Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10.

Мле́чны2 ’рыба, якая мае семевую вадкасць’ (валож., Сл. ПЗБ). Да млеч (гл.).

Мле́чны3 шлях ’млечная паласа з зорак на начным небе’ (ТСБМ). Калька з рус. Млечный путь, якое, як і польск. droga mleczna, ням. Milchstrasse ’тс’, з лац. via lactea, ст.-грэч. κύκλοσ γαλαξίασ < γάλαмалако’ (Фасмер, 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карэ́ц, ‑рца, м.

Драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка. На гэты крук дзед вешаў берасцяны карэц, якім усе пілі ваду з крыніцы. Грамовіч. Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).

2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.

3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тромб ‘згустак крыві ў крывяносных сасудах’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову, у якой з заходнееўрапейскіх моў. Узыходзіць да ст.-грэч. θρόμβος ‘ком, згустак (пра сселае малако, загуслую кроў, асфальт)’ (Чарных, 2, 264; Арол, 4, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мя, ‑мя, ‑мю, ‑мя, ‑мем, ‑мі; мн. вымі, ‑мяў, ‑мям, ‑мі, ‑мямі, ‑мях; н.

Орган з малочнымі залозамі і саскамі ў млекакормячых жывёл, у якім утвараецца малако. Як заўсёды, каровы неслі свае цяжкія, налітыя малаком, вымі, рыкалі каля двароў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Разм. Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць. Алена малако на рынку прадавала. Чатыры гладышы было ў яе, Дык з аднаго пакаштаваць яна давала, А з іншых налівала, Калі ў пакупніка ўвагі не стае... Сказаўшы карацей, — Алена махлявала. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае. Пазліваць малако ў бітон.

2. Зліць адкуль‑н. усё, многае. Пазліваць ваду з радыятараў.

3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае. Пазліваць атрады ў брыгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́ра ‘хімічнае рэчыва жоўтага колеру’, ‘адклады ў вушах’ (ТСБМ), се́ра, сі́ра ‘малодзіва’ (рас., Шатал.; Сл. Брэс., Лекс. Палесся), ‘вадкасць, якая з’яўляецца за месяц да цялення’ (Інстр. 3). Укр. се́ра, дыял. сі́ра ‘сера, sulfur’, дыял. зах. ‘авечае малако’, рус. се́ра ‘сера, sulfur’, ‘вушная сера’, паўн. ‘смала дрэў’, ст.-рус. сѣра ‘сера’, ‘горная смала’, польск. siara ‘малодзіва’, дыял. ‘авечае малако’, siarka ‘сера, sulfur’, в.-луж. syra ‘малодзіва’, ‘сырое малако’, н.-луж. sera ‘малодзіва’, syrik ‘сера’, чэш. síra ‘сера’, славац. дыял. šara ‘малодзіва’, серб.-харв. дыял. се̏ра, си̏ра, cjȅra ‘вада, у якой мылі воўну’, ‘малодзіва, першае малако ў жанчыны’, балг. ся́ра ‘сера’, се̂ра ‘малодзіва’, дыял. се́ра ‘бруд на воўне’, се́реѝ ‘засохлы пот на воўне’, макед. сера, дыял. сера, сереј ‘малодзіва’, ‘тлушч на авечай воўне’, ст.-слав. сѣра ‘сера, нафта’. Зыходзячы з аналізу значэнняў *sěra, Трубачоў (Этимология–1968, 49) робіць выснову, што першасным значэннем яго было ‘тлушч (на воўне авец)’, адкуль потым развіліся значэнні ‘смала’; значэнне ‘сера, sulfur’ вытворнае ад апошняга або сумесна з ім узыходзяць да значэння ‘тлушч’. Роднаснымі ён лічыць serum н. р. ‘сыроватка’, уласна мн. л. н. р. sera, якое далей роднаснае грэч. ορός ‘сыроватка’ < *soros, алб. hirrë ‘тс’, ст.-інд. ksīraмалако’; усе ад і.-е. *ser‑ ‘цячы’, параўн. ст.-інд. sárati ‘цячэ, спяшаецца’, suráh̥ ‘вадкі’. Як семантычная паралель да *sěra прыводзяцца царк.-слав. текль, точеница ‘смала’ ад цячы. Мартынаў (Этимология–1968, 20–21), Вештарт (Лекс. Палесся, 92) сера ў значэнні ‘малодзіва’ таксама параўноўваюць з лац. serum ‘сыроваіка’, але ўзводзяць яго да мікраполя ‘малако’, супраць чаго Трубачоў (там жа). У ранейшых этымалагічых версіях (гл. Брукнер, 487; Младэнаў, 626) sera лічылася роднасным рус. серый ‘шэры’, але з прычыны зах.-слав. š‑ (польск. szary) гэта параўнанне адвяргаецца. Фасмер (3, 603) мяркуе нават аб запазычанні, а Махэк₂ (544) дэфінуе слова як няяснае. У якасці магчымай крыніцы запазычання прыводзіцца куман. siriš ‘смала’. Сувязь назвы хімічнага рэчыва з *sěra ‘малодзіва’ Шарапаткава (Studia Etym. Brun., 3, 364) лічыць народнаэтымалагічнай. Агляд версій гл. ESJSt, 13, 806–807.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́нка I ж. (плёнка на остывающей жидкости) пе́нка;

малако́ з ~каю — молоко́ с пе́нкой;

зніма́ць ~кі — снима́ть пе́нки

пе́нка II ж., мин. пе́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)