смуці́цца, смучуся, смуцішся, смуціцца; незак.

Тое, што і смуткаваць (у 2 знач.). [Бабка:] — Ну, як жа, паненачка: ён смуціцца будзе, што вы паехалі і не развіталіся з ім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

как​III част. як;

как! ты опя́ть до́ма? як! ты зноў до́ма?;

она́ как закричи́т! яна́ як закрычы́ць!;

◊

а как же а як жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́йбус, ‑а, м.

Разм. Пра высакарослага падлетка, які паводзіць сябе не адпаведна свайму ўзросту. — Як жа вам не сорамна? — накідваецца на.. [хлапчукоў] жанчына. — Такія байбусы! Занятку вам няма іншага? Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бескары́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бескарыснага; непатрэбнасць. У той жа час Клямт з прыкрасцю заўважыў, што некаторыя яго салдаты б’юцца без ўздыму, як бы загадзя разумеючы бескарыснасць сваіх ахвяр. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.

Зрабіцца інакшым; змяніцца, перамяніцца. Гэй, папраўся ты, Адмяніся ты, Разбудзіся ты, Поле роднае! Купала. Каб жа ён ажаніўся, Можа б ён адмяніўся. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Надарвацца, падарвацца. — Той жа завідушчы, Ахрэм, у дровы ездзіў. Дык такі воз наваліў .., а конь гарачы, то знатужыўся. Вока стала кр[оўю] налівацца. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., каго-што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць. — Затлумілі мне галаву, вось і забыўся: твой жа праект аб адкрыцці дзіцячай пляцоўкі прынялі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Двухрадны гармонік. Каля ганку Цімох з гармонікам цераз плячо падняў руку. І тут жа расцягнуў сваю старэнькую двухрадку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́лле, ‑я, н., зб.

Разм. Жылы (гл. жыла ў 1, 2 знач.). Крывёю паліліся не толькі шчокі, а і вушы, лысіна, шыя, на якой зараз жа павыпіналася жыллё. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забі́тасць, ‑і, ж.

Стан запалоханасці, прыніжанасці, атупення. Ды і як жа не быць .. [жанчыне] цёмнай, забітай, калі сотні год стваралі гэту цемру і забітасць усе: царскі ўрад, школа, царква. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)