памазгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.
Разм. Падумаць над чым‑н.; падумаць некаторы час. [Максім:] — Гы, Рыгор, заўтра дамоў ідзі, збірай гасцей, а мы тут памазгуем, што і да чаго, а паслязаўтра прыязджай. Асіпенка. Тут, вядома, ёсць пра што памазгаваць. Задача няпростая. С. Александровіч. [Мікульскі:] — Памазгуем, можа, што і прыдумаем. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піса́га, ‑і, ДМ ‑сазе, ж. і піса́г, ‑а, м.
Рубец, шрам. Здаецца, нанова пачыналі балець раны і пісагі ад шампалоў і бізуноў. Крапіва. / у перан. ужыв. Паабапал дарогі стаяць высокія хвоі з пісагамі падсочкі. С. Александровіч. На худой рабрыністай спіне выразна выступалі цёмныя старыя рубцы пісагоў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́тарны, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыемны ад празмернай канцэнтрацыі якіх‑н. якасцей (пра смак, пах і пад.). Смачны бульбяны водар перабівае цяжкі, прытарны пах каніны. С. Александровіч. Кругом было ціха. Пахла, здавалася, гуркамі, белапузымі гарбузамі, якія яшчэ спелі, махрыстым прытарным маркоўнікам... Ермаловіч.
2. перан. Празмерна, ненатуральна саладжавы. Прытарная ветлівасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяя́ць, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; пр. пяяў, ‑яла; незак., што і без дап.
Абл. Спяваць, пець. Янка спыніўся і пачаў узірацца, каб убачыць птушачку, што так хораша пяяла песню вясне. С. Александровіч. Спаў Папас позна і прачнуўся тады, як за дзвярыма яго пакоя пачала пяяць дачка гаспадыні. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. распрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. распражы; зак., каго-што.
Вызваліць ад вупражы, выпрагчы. [Алтар:] — А каня ты распрог? [Марыніч:] — Распрог. Хамут кінуў у сенцах. Чарнышэвіч. Не паспеў дзед распрэгчы каня, як на падворку спынілася яшчэ адна падвода. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.
Разм.
1. Жан. да скакун (у 3, 4 знач.). Глянь на Рыту Наскакуху, Колькі спрыту, Колькі руху: Скок ды скок Цераз шнурок. А. Александровіч.
2. Танец або песня хуткага рытму. А потым прыйшоў баяніст, расцягнуў мяхі ды польку, такую нястрымную скакуху ўдарыў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Утрымаць сябе ад праяўлення якіх‑н. пачуццяў, ад здзяйснення якіх‑н. жаданняў. — А мужычкам і нядрэнна жывецца на свеце, — сказаў сваяк пана ляснічага, пазіраючы на сялян. — Кастусь, пачуўшы гэтыя словы, ледзь стрымаўся. С. Александровіч. Я хацеў агрызнуцца, але стрымаўся. Маці зла не жадае. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўшчэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі тоўсты. Едзем пад таўшчэзнымі выноснымі соснамі, як нібы пад раскошным скляпеннем якогасьці храма. Пестрак. Пад дубам, у цяньку, на квяцістай коўдры ляжаў у кароткіх штоніках пан Ракоўскі, побач сядзела яго жонка — таўшчэзная рыжая кабеціна з залепленым паперай носам, каб не загарэў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упярэ́мешку, прысл.
У беспарадку, перамешана. Едзем мы са Стоўбцаў. Спачатку паказваецца возера, але млына не відаць, мабыць, яго ўжо няма тут. Пасля пацягнуўся малады хвойнік упярэмешку з рэдкімі старымі дрэвамі. С. Александровіч. Паступова багатая расліннасць збожжа пачынае саступаць месца мізарнейшай, пракідаюцца пескавыя глебы ўпярэмешку з вільготнымі паплавамі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цапу́-лапу́, прысл.
Разм. Спехам. [Кісяленка:] — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу — і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку. С. Александровіч. // Пра хуткае і неахайнае выкананне якой‑н. работы. Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу-лапу. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)