кура́вы, -ая, -ае. (разм.).

1. Які дыміць.

Куравая галавешка.

2. Пакрыты сажай ад дыму, закуродымлены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легкатра́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які лёгка засвойваецца органамі стрававання.

Легкатраўныя прадукты.

|| наз. легкатра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́жыва, -а, мн. -ы, -аў, н.

След, пакінуты зверам, які ляжаў на траве.

Зайцава л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жарто́ўны, -ая, -ае.

Вясёлы, забаўны, які мае характар жарту.

Жартоўныя вершы.

|| наз. жарто́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забало́чаны, -ая, -ае.

Які ператварыўся ў балота, стаў топкім.

З. луг.

|| наз. забало́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забо́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Гарняк, які працуе ў забоі¹.

|| прым. забо́йшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забулды́га, -і, мн. -і, -ды́г, м. (разм., пагард.).

Шалапутны чалавек, які спіўся, вядзе амаральнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завадны́, -а́я, -о́е.

З заводам, які прыводзіцца ў дзеянне заводам² (у 3 знач.).

Завадная лялька.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́гарадны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца або адбываецца, ажыццяўляецца за горадам.

З. дом творчасці.

Загарадная экскурсія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаміна́льны, -ая, -ае.

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці.

З. вобраз.

|| наз. запаміна́льнасць, -і, ж.