канавакапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для капання канаў, траншэй і пад. Канавакапальны плуг. Канавакапальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катаніза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Перапрацоўка лубянога валакна (ільну, канапель і пад.) у бавоўнападобную масу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бензаба́к, ‑а, м.

Пасудзіна для вадкага паліва ў якой‑н. машыне, самалёце і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змало́цца, змелецца; зак.

Раздрабніцца, ператварыцца ў муку і пад. (пра зерне). Жыта мякка змалолася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заілі́цца, ‑ліцца; зак.

Запоўніцца ілам, пяском і пад. (пра рэчышча ракі, канала, ложа вадаёма).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зало́бак, ‑бка, м.

Абл. Франтон. Недзе пад залобкам у гнёздах сонна ціўкалі вераб’і. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́часкі, ‑аў; адз. няма.

Рэшткі, адходы пры часанні лёну, канапель і пад. Пяньковыя пачаскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеліка́н, ‑а, м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для размовы (па тэлефоне і пад.). Перагаворны пункт тэлефоннай станцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабо́йнік, ‑а, м.

Ручны інструмент для прабівання дзірак у метале, камені, скуры і пад.