заблудзі́цца, ‑блуджуся, ‑блудзішся, ‑блудзіцца; зак.
Разм. Тое, што і заблудзіць. Тут у [горадзе] шмат было каваротак, і .. новы чалавек мог бы лёгка заблудзіцца. Колас. Аксінні здавалася, што яна заблудзілася, такой доўгай была яе хадзьба дахаты. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Зрабіць малюнак каго‑, чаго‑н. Чалавек замаляваў .. [Крысціну] такой, якой застаў на гэтай лаўцы некалькі хвілін назад. Васілевіч.
2. Разм. Пакрыць, запоўніць што‑н. малюнкамі. Замаляваць усю старонку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лупіцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
1. Вызваліцца ад шкарлупіны. Вылупіцца з яйца. □ А.. [кураняты] зусім яшчэ слабенькія, толькі вылупіліся. Курто.
2. Разм. Утаропіцца шырока расплюшчанымі вачамі. З.. [фотакарткі] на Ваню вылупіўся чорнымі вачыма гладка прычэсаны чалавек. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гале́тнік, ‑а, м.
Разм. пагард. Бедны чалавек; жабрак. [Рыгор:] Не буду ж я галетнікам цэлы век? [Кацярына:] Хто гэта ведае, што некалі будзе. А цяпер — сёння свята вось, а ты босы сядзіш, абуцца няма ў што. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аналі́тык, ‑а, м.
1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.
2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаліты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад ўдзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мамо́на, ‑ы, ж.
1. (з вялікай літары). Бог багацця ў некаторых старажытных народаў (напрыклад, у сірыйцаў).
2. перан. Разм. Бруха, чэрава як сімвал жадлівасці, хцівасці. Хітры чалавек а. Мікалай, дагаджае і богу і мамоне. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэрыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Паслядоўнік філасофскага матэрыялізму.
2. Разм. Чалавек, які вузка практычна адносіцца да рэчаіснасці і адмаўляе ўсё ідэальнае, узвышанае. // Той, хто падыходзіць да ўсяго з пункту гледжання матэрыяльных выгад для сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Манера хадзіць; хада. Ішоў чалавек паволі, стомленай паходкай. Чорны. Стаў я іншым, суровым, Стаў новым ад ног да пілоткі, Чалавекам вайсковым, — Былой не пазнаеш паходкі. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачуццёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да задавальнення палавога пачуцця. Пачуццёвая асалода.
2. Схільны да задавальнення цялесных, фізічных пачуццяў. Пачуццёвы чалавек. □ А Волька дык уся свяцілася, лагодная, добрая, пачуццёвая і... нейкая вельмі блізкая. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)