насо́ўка, -і, ДМ -со́ўцы, мн. -і, -со́вак, ж. (разм.).

Невялікая хустачка, прызначаная для выцірання носа або твару.

|| прым. насо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрадзі́ць, -раджу́, -ра́дзіш, -ра́дзіць; -ра́джаны; зак., каго-што.

Наняць для часовай работы, дастаўкі чаго-н.

П. майстроў.

|| незак. падраджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстаўны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які падстаўляюць знізу або збоку.

Падстаўная лесвіца.

2. Спецыяльна падабраны для якой-н. мэты, несапраўдны.

Падстаўная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папраразáць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прарэзаць што-н. у многіх месцах, прарэзаць усё, многае.

П. абрус.

П. праёмы для акон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераклі́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. гл. пераклікацца.

2. мн. -і, -чак. Выклік па прозвішчах, імёнах для праверкі прысутнасці пэўных асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пістале́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.

Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць.

|| прым. пістале́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

планёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Безматорны лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, для лунаючага палёту.

|| прым. планёрны, -ая, -ае.

П. спорт (планерызм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плаці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Гідратэхнічнае збудаванне, якое перагароджвае раку для падняцця ўзроўню вады.

П. са шлюзамі.

|| прым. плаці́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляж, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адхоністы бераг, зручны для купання і сонечных ваннаў.

Пясчаны п.

|| прым. пля́жны, -ая, -ае.

П. касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́дкалатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Заправа з мукі і вады для некаторых відаў стравы.

|| прым. по́дкалатачны, -ая, -ае.