рэ́квіем, -а, м.

1. У католікаў: набажэнства па нябожчыку.

2. Жалобны вакальны або вакальна-інструментальны музычны твор.

Р.

Моцарта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наплаўны́, -а́я, -о́е.

1. Які робіцца на плывучых апорах.

Н. мост.

2. Які закідваецца па цячэнні (пра рыбалоўную снасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў м.

Майстар па напраўцы чаго-н.

Н. брытваў.

|| ж. напра́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацыянал-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «нацыяналістычны», напр.: нацыянал-ліберал, нацыянал-сацыяліст, нацыянал-патрыёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пайме́нны, -ая, -ае.

Які змяшчае пералік імён; які робіцца па імёнах.

П. спіс.

Пайменнае галасаванне.

Назваць усіх пайменна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папапла́каць, -ла́чу, -ла́чаш, -ла́ча; -ла́ч і папапла́кваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Плакаць доўга, неаднаразова.

Папаплакаць (папаплакваць) па бацьку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспява́ць³, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. паспець².

2. Добра вучыцца, паспяхова займацца вучэбнымі прадметамі.

Не паспявае па матэматыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзніма́ць і паўздыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Узняць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. байцоў па трывозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).

Дакрануцца па чарзе да многага, многіх.

П. усё на стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераэкзамено́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -но́вак, ж.

Паўторны экзамен (пасля нездавальняючага адказу на першым).

П. па матэматыцы.