канья́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Моцны алкагольны напітак з вінаграднага спірту.

|| прым. канья́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карбюра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор, у якім адбываецца карбюрацыя.

|| прым. карбюра́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардо́н¹, -у, м.

Тоўстая цвёрдая папера.

Ліст кардону.

|| прым. кардо́нны, -ая, -ае і кардо́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардыягра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.

Графічны паказ работы сэрца.

Зрабіць кардыяграму.

|| прым. кардыягра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каркаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

Частка тушы, якая прылягае да карка.

|| прым. каркаві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто карае; удзельнік карнага атрада.

|| прым. ка́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастарэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Майстар разьбы па косці.

|| прым. кастарэ́зны, -ая, -ае.

Кастарэзнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захалу́сце, -я, н. (разм.).

Глухое, аддаленае ад цэнтра месца.

Жыць у захалусці.

|| прым. захалу́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збру́я, -і, ж.

Прыналежнасці для запрагання каня; вупраж.

|| прым. збру́евы, -ая, -ае і збру́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звана́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто звоніць у царкоўныя званы.

|| прым. звана́рскі, -ая, -ае.