камера́льны, -ая, -ае (спец.).

Які адносіцца да лабараторнай апрацоўкі матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый.

Камеральныя работы геолагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ны́цік, -а, мн. -і, -аў м. (разм.).

Чалавек, які ўвесь час ные, на ўсё скардзіцца.

Надакучлівы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́джаны², -ая, -ае.

Прызначаны лёсам.

Ён лічыў сябе шчаслівым, што ў с. час нарадзіўся на гэтай зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разру́ха, -і, ДМу́се, ж.

Поўнае расстройства, развал у гаспадарцы, у эканоміцы.

Цяжкі час ваеннай разрухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́стаць², -і, мн. -і, -ей, ж.

Палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.

Дажаць сваю п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Прабыць які-н. час трымаючыся (у 1—5, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́чкі, -чак (разм.).

Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў.

Пайсці ў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасачы́ць, -сачу́, -со́чыш, -со́чыць; зак., за кім-чым.

Правесці некаторы час сочачы (гл. сачыць¹).

П. за дзецьмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахі́стваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Злёгку, час ад часу хістаць.

Вецер пахістваў дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

3 цяжкасцю пражыць, перабыць які-н. час.

Той-сяк так перакідаліся.