сква́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пячыся на агні; смажыцца. Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына. Чорны.

2. Разм. Грэцца на сонцы; знаходзіцца ў вельмі гарачым месцы. Скварыцца на сонцы.

3. Зал. да скварыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́ться несов.

1. (копаться) капа́цца;

ры́ться в земле́ капа́цца ў зямлі́;

2. (перебирать, разыскивая, изучая) капа́цца; (о животных) ры́цца;

ры́ться в кни́гах капа́цца ў кні́гах;

3. (шарить, искать) шука́ць;

ры́ться в карма́нах шука́ць у кішэ́нях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узгарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загарэцца, разгарэцца.

Дровы ўзгарэліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана ўзнікнуць, пачацца.

Узгарэлася сварка.

3. перан., чым, без дап. і з інф. Запаліцца якім-н. пачуццём, моцна захацець зрабіць што-н.

У. жаданнем.

|| незак. узгара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і узга́рвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. кім-чым і са злучн. «што». Усведамляць, адчуваць гонар (у 2 знач.). Адным заўсёды ганаруся, Што я — савецкі чалавек. Астрэйка. Ганаруся нашым часам, З кожным днём мацнеюць справы — Ёсць у нас цяпер калгасы, У якіх нямала славы. Броўка.

2. Быць ганарыстым; задавацца, выхваляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасерабры́цца, рыцца; зак.

Зрабіцца серабрыстым, набыць серабрысты колер. І раніцай дарога, добра ўмытая, Пасерабрылася, у асфальце чыстым Адбіла сонца з яснымі блакітамі, Паркан гародчыкаў і лес расісты. Калачынскі. Вядома, толькі я мог па старой памяці называць яго Лёнькам: у ляснічага прыкметна пасерабрыліся скроні, глыбокія маршчыны перасеклі лоб. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). [Рога] выбегла на двор, прыжмурылася ад яркага святла, якое балюча ўдарыла ёй у вочы. Лынькоў. Шахневіч сеў на лаву і, зацягнуўшыся дымам папяросы, прыжмурыўся. Краўчанка. // Прыплюшчыцца, прыкрыцца (пра вочы). Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Страціць веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н.; расчаравацца. [Ладуцька] разумеў, што ішлі гэтыя абразы не ад асабістай непрыязні да яго, а таму, што людзі зняверыліся, баяліся за лёс калгаса. Краўчанка. Ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, Людскую ласку дбайна берагу. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́трыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Асвяжыцца прытокам свежага паветра; ачысціцца; прасушыцца. Зерне праветрылася. / у безас. ужыв. У пакоі добра праветрылася.

2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры. [Карызна:] — Нешта галава .. баліць, дык выйшаў праветрыцца. Зарэцкі.

3. перан. Разм. Развеяцца, набрацца новых уражанняў. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разма́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Пачаўшы марыць, захапіцца марамі, забыцца ў іх. Каб соладка размарыцца, вясковаму хлапчаняці дастаткова было прыціхнуць каля плоту. Брыль.

размары́цца, ‑мару́ся, ‑мо́рышся, ‑мо́рыцца; зак.

Разм. Знемагчыся (ад спёкі, духаты або стомы). Нейкі дзядзька, як заўсёды стомлены, размарыўся ў царкве дрымотай і заснуў у зацішным кутку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. аб каго-што і чым. Наткнуўшыся ці сутыкнуўшыся, атрымаць удар (у 1 знач.).

У. аб шула.

У. галавой.

2. у што і аб што. У час імклівага руху наскочыць на што-н., сутыкнуцца з чым-н.

Човен ударыўся ў бераг.

3. перан., у што. Пачаць займацца чым-н. з захапленнем, імкненнем; прыйсці ў які-н. стан.

У. ў навуку.

У. ў слёзы.

|| незак. удара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)