густ, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага.

Апранацца з густам.

2. Схільнасць да чаго-н.

У розных людзей розныя густы.

Гэта мне па гусце (падабаецца).

3. Стыль, манера.

Зрабіць падарунак на свой г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Хлынуўшы, сцячы.

Вада схлынула.

2. перан. Пра вялікую масу людзей: адначасова пайсці аднекуль.

Натоўп схлынуў праз 30 хвілін.

3. перан. Скончыцца, мінуцца.

Толькі назаўтра схлынула навала тэлефонных званкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцячы́ся, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., сцячэ́цца, сцяку́цца; сцёкся, сцякла́ся, -ло́ся; зак.

1. Пра патокі, вадкасць: злучыцца.

Ручаі сцякліся.

2. перан. Пра людзей: сысціся, з’ехацца ў адно месца.

На плошчу сцяклося многа народу.

|| незак. сцяка́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнаду́шны, -ая, -ае.

1. Абыякавы да людзей, да навакольнага.

Ён чалавек р.

2. да каго-чаго. Які не адчувае схільнасці, цікавасці, цягі да каго-, чаго-н.

Ён р. да паэзіі.

|| наз. раўнаду́шнасць, -і, ж. і раўнаду́шша, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багамо́лле, ‑я, н.

Уст. Паломніцтва, хаджэнне набожных людзей на маленне да святых мясцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрывалака́цца, ‑аецца; безас. зак., каго.

Разм. Прывалачыся ў вялікай колькасці. Напрывалакалася незнаёмых людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сібіра́к, ‑а, м.

Ураджэнец або жыхар Сібіры. Прыветліва сустрэлі сібіракі чужых людзей. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эльф, ‑а, м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі — казачная істота, дух прыроды, добразычлівы да людзей.

[Ням. Elf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіку́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек.

2. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек, які пазбягае людзей (разм.).

|| ж. дзіку́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. дзіку́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Аб’яднанне людзей, якія маюць агульныя мэты і задачы.

С. «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала кніжкі і навукова-папулярныя брашуры.

2. разм. Наогул якая-н. група, аб’яднанне, арганізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)