лі́сцевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лісця. Лісцевыя пупышкі. // Які ўтвараецца лісцем. У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць. В. Вольскі.

2. Які мае лісце, з лістамі (пра дрэвы); проціл. хвойны. Лісцевае дрэва. // Які складаецца з такіх дрэў. Лісцевы лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разво́жаны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Разбіты, размешаны на куламесу, кісель (пра гразь, гразкую дарогу). Сярод чорнай развожанай гразі бліскалі лужыны, яны адбівалі ў сабе хмурнае неба, вуліцу, перакуленыя ўніз верхавінамі дрэвы. Арабей. // Пакрыты мокрай граззю, брудам. Мірончык скакаў з дзеркачом пад нагою па мокрай развожанай падлозе. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́кус, ‑а, м.

Вечназялёная трапічная расліна сямейства тутавых. Побач з бярозамі, дубамі і букамі раслі вечназялёныя алеандры, буйныя фікусы, магноліі, лаўры, разнастайныя міртавыя дрэвы. М. Ткачоў. // Дэкаратыўная расліна з шырокімі авальнымі лістамі, якая вырошчваецца ў пакоях і аранжарэях. Ля [акон] аж пад самую столь лапушыліся фікусы. Сабаленка.

[Лац. ficus — фігавае дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Высадзіць, ссадзіць адкуль‑н. усіх, многіх. Павысаджваць пасажыраў з машыны.

2. Перасаджваючы, пасадзіць у многіх месцах, перасадзіць усё, многае. Павысаджваць дрэвы. Павысаджваць усю расаду.

3. перан. Разм. Выбіць многа чаго‑н. Нейкія малойчыкі паразбівалі крамы, павысаджвалі ў дамах вокны. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Засе́ка ’мацаванне з дрэў’. Рус. за́се́ка, укр. засі́ка, польск. zasieka, zasiek ’тс’, чэш. zaseka, zásek, славац. zásek ’тс’, славен. zasẹ̑ka ’засека’, ’зарубка на дрэве’, серб.-харв. за̏сека, за̑сека ’засека’, балг. засѐка ’тс’, макед. засека ’месца са ссечанымі дрэвамі ў лесе; нагрувашчання дрэвы для перашкоды’. Ст.-рус. засѣка ’абарончае збудаванне з дрэў’ (XVI ст.). Прасл. zasěka бязафіксны назоўнік ад zasěkati, утворанага на базе sek‑ti, гл. сячы, што атрымаў спецыялізаванае значэнне (Шанскі, 2, З, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паабпа́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абпаліцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дрэвы паабпальваліся знізу. □ Маці кінулася ў агонь, ратаваць сына, і тут яе пакінулі сілы, яна пачала траціць прытомнасць. У гэты момант у будан ускочылі аднавяскоўцы і выратавалі іх абоіх. І Еўдакія Паўлаўна і яе дзеці паабпальваліся. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацвісці́, ‑цвіце; зак.

1. Зацвісці, пакрыцца цвіллю — пра ўсё, многае. — Бабка, глядзі, хлеб пацвіў! — у сваю чаргу паказваю я зеленаватую цвіль на .. скарынцы. Каліна.

2. Цвісці некаторы час (пра кветкі, дрэвы і пад.). — Пра атаву напомніць прасіла?.. — Голас дзеда цячэ ў цемнаце. — Маладую даўно пакасілі, А старая... Няхай пацвіце! Янішчыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́бмацкам, прысл.

Пры дапамозе дотыку, абмацваючы. Ісці вобмацкам каля сцяны. □ Аксіння вобмацкам знайшла дзверы гумна, асцярожна адчыніла іх. Лынькоў. // Усляпую, наўздагад. Лясніцкі зварочвае і ідзе амаль што вобмацкам, натыкаецца на дрэвы, спатыкаецца на нейкія карчы. Зарэцкі. З гасцінца паехалі ўніз.. больш вобмацкам ды наўздагад, бо не відаць было нават конскіх вушэй. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́вы, дроў, дрывам; адз. няма.

Распілаваныя і паколатыя дрэвы, пасечанае галлё, якія ідуць на паліва. Яловыя дровы. Сухія дровы. Секчы дровы. □ Дзед хадзіў кудысьці на работу, ці то пілаваць, ці то складаць дровы. Лынькоў. Дровы.. разгарэліся добра, аж грубка гула. Сабаленка.

•••

Наламаць дроў гл. наламаць.

Хто ў лес, хто па дровы гл. хто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завяў, ‑вяла; зак.

1. Страціць свежасць; засохнуць, звянуць. Кветкі завялі. □ Час ад часу на дарозе трапляліся паваленыя дрэвы, на якіх яшчэ нават не паспеў завянуць зялёны ліст, — відаць, яны ўпалі зусім нядаўна. Краўчанка.

2. перан. Страціць жывасць, свежасць; паблякнуць. Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)