капіта́л, -у, м.

1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

Прамысловы к.

Фінансавы к.

Пераменны к.

Пастаянны к.

2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).

Купіў бы, ды капіталаў не хапае.

Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Макаве́ньвялікая міска з гліны’ (дзятл., З нар. сл.). Да мак (гл.). Утворана ад прыметніка макавы і суф. ‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 152). Першапачаткова лексема азначала ’вялікая міска, у якой церлі мак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазкавялікая каструля’ (Мат. Гом.). Да ваза?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́пінкавялікая хустка’ (Янк. I). Гл. апінянка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ало́мкавялікая суконная хустка’ (ДАБМ) да ламаць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бале́я, ‑і, ж.

Вялікая нізкая пасудзіна з драўляных клёпак або металічная, у якой звычайна мыюць бялізну. Цётка Алімпа.. адхінулася на.. [Адамавы] крокі ад балеі. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбаразвядзе́нне, ‑я, н.

Развядзенне рыбы штучным шляхам. Вялікая плошча вадаёма і наяўнасць у ім значнай колькасці планктона забяспечваюць спрыяльныя ўмовы для рыбаразвядзення. Прырода Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць чалавечнага; гуманнасць, чалавекалюбства. У чулых, клапатлівых адносінах да людзей, асабліва да дзяцей, праяўляўся вялікі гуманізм, вялікая чалавечнасць Уладзіміра Ільіча. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тартары́цавялікая спраўная жанчына’ (полац., Нар. лекс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́сел, -сла, мн. буслы́, -о́ў, м.

1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і доўгімі чырвонымі нагамі.

Б. даўгакрылы.

Белы б.

Чорны б.

2. Высокая бутэлька гарэлкі (уст., разм.).

На стале стаялі два буслы гарэлкі.

|| прым. буслі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Б. клёкат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)