ласу́нак, ‑нку, м.

1. Што‑н. вельмі смачнае; улюбёная страва. Хатнія ласункі. □ Грыбы [госці], вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам. Лужанін. [Чайкі] то стралой узнімаюцца ўгору, то куляй ляцяць уніз за ласункамі, якія пасажыры кідаюць за борт. Філімонаў.

2. звычайна мн. (ласу́нкі, ‑аў). Салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі. Танкісты пачалі дзецям соваць ласункі, хто галеты, хто цукар. Няхай. У парк рэдка хто заглядваў, і мядзведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лахма́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгую, густую поўсць; касматы. З кустоў, віляючы хвастом, выйшаў вялікі лахматы сабака. Скрыпка. // Зроблены са скуры з доўгай і густой шэрсцю. Лахматая шапка. Лахматы каўнер. // Разм. З доўгім ворсам (пра тканіны, а таксама вырабы з такіх тканін). Лахматая матэрыя. Лахматы ручнік.

2. З доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі. Стары цыган Ляксей ляжаў пад сасною, палажыўшы лахматую галаву на корань. Каваль. // перан. Разм. Густы, кучаравы; з няроўнымі галінкамі, лістамі (пра расліны). Бэз лахматы Мірна свеціць на гародах. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хруста́ль, ‑ю, м.

1. Шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло. Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. Шамякін.

2. Вырабы з такога шкла. Сервант запоўнены фарфорам, хрусталём. / у вобразным ужыв. Ёсць хараство і ў гэтых зімах, І ў мёртва-белых тых кілімах, Што віснуць-ззяюць хрусталямі Над занямелымі лясамі. Колас.

3. Тое, што і горны хрусталь. Пацеркі з хрусталю.

•••

Горны хрусталь — празрыстая бясколерная разнавіднасць кварцу, якая выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.

[Ад грэч. krýstallos — крышталь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́за ср.

1. в разн. знач. желе́зо;

тэмперату́ра плаўле́ння ж. — температу́ра плавле́ния желе́за;

вы́рабы з ж. — изде́лия из желе́за;

у я́блыках шмат ж. — в я́блоках мно́го желе́за;

2. обл. капка́н м.;

вы́паліць гара́чым жале́зам — вы́жечь калёным желе́зом;

куй ж., паку́ль гара́чаепосл. куй желе́зо, пока́ горячо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сала́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства складанакветных, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч.

2. Страва з лісцяў гэтай расліны з воцатам, смятанай і пад.

3. Халодная страва з нарэзанай кавалачкамі сырой або варанай гародніны, часам рыбы, мяса і пад., палітых якім‑н. соусам. Салата з памідораў. □ Раней ставяцца халодныя закускі — ікра, рыбныя вырабы, розныя салаты, вяндліна і іншае. «Звязда». // Усякая агароднінная прыправа да мясной стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, зрабіцца менш нацягнутым, заціснутым. Гайкі адпусціліся. Супоня адпусцілася. □ Грузавік — відаць, у ім адпусціліся тармазы — заднім ходам павольна коціцца ўніз да рэчкі. Хомчанка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць гарт ад награвання (пра металічныя рэчы, вырабы).

3. перан. Палагаднець, змякчыцца; стаць больш згаворлівым. [Люба:] Родная матка не мачыха: пазлуе і адпусціцца. Козел.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уст. Зняцца, даравацца (пра грэх, віну і пад.). Гісторыяй асуджаны паны; Ім не адпусціцца віна — Прыпомніцца ім здзек... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куса́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач). Сабака кусаецца. // Кусаць каго‑н. Авадні кусаюцца. // перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. Па вяселлі бабы пытаюцца: — Як? Нявестка добра кусаецца? Бічэль-Загнетава.

2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).

3. перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, мароз і пад.). Крапіва кусаецца. □ Мама сказала, што позна, што ноч на дварэ, а мароз сёння гэтак кусаецца, гэтак цісне! Брыль. / Пра каляную тканіну або пра вырабы з грубай шэрсці. Зрэбніца .. [Гальяшу] муляла, кусалася. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

точёный прил.

1. (выточенный) то́чаны, вы́тачаны;

точёные но́жки сто́лика то́чаныя (вы́тачаныя) но́жкі сто́ліка;

точёные изде́лия то́чаныя (вы́тачаныя) вы́рабы;

2. (острый, наточенный) во́страны, наво́страны; (на точиле) то́чаны, нато́чаны;

точёный нож наво́страны (нато́чаны) нож;

3. (изящный, тонкий) то́чаны, вы́тачаны, прыго́жы;

точёный лоб прыго́жы (то́чаны, вы́тачаны) лоб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паскані́, пасканьні, поскань, поскадні, плоскуні, пысканьні, пасконьні, пасканьня, посканне, пбсканні, пасканіна ’маніцы, мужчынскія калівы канапель, Cannabis sativa L.’, ’сцябло маніц’, ’палатно з маніц, вырабы з тонкага палатна’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Янк. 1, Мат. Маг., Юрч.; бых., крый., ДАБМ, с. 869; паўн.-усх., Макс.; бярэз., Сл. ПЗБ; карм., Мат. Гом.). Укр. поскінь, плоскінь, рус. посконь, польск. ploskoń, ст.-польск. płoskonek, чэш. poskonek, poskonny, славен. ploskovnica. Прасл. poskonъ (а ў некаторых дыялектах, відаць, пад уплывам лексемы ploskьjьploskonъ). Шматлікія версіі (гл. Ф’асмер, 3, 339) з’яўляюцца нездавальняючымі. Найбольш імаверная Трубачова (Эт. сл., 10, 188–193): слав. poskonъ узыходзіць да інда-іранск. *pus‑kana, якое складаецца са ст.-інд. ρύ‑män ’мужчына, самец’ і kana‑ (скіфск. *kana‑) ’каноплі’. Мужчынскія калівы канапель маглі быць. вызначаны як ’пыльніковыя, якія апыляюць’ — ад і.‑е.*pu‑s ’дзьмуць, веяць’. Мена ‑нн‑ > ‑дн⇉гэта адваротны працэс пераходу ‑дн‑ у бел. гаворках (Карскі, 1, 351).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́х, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы. Грэцкія, кедравыя арэхі. Пражаныя арэхі. Рваць, вылушчваць арэхі. □ Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Прыказка. / ‑у, у знач. зб. Міндалевы, мускатны арэх. // ‑а. Аднанасенны плод некаторых раслін, з цвёрдым дравяністым каляплоднікам (напрыклад: дуба, каштана і інш.).

2. ‑а. Дрэва або куст, на якім растуць такія плады.

3. ‑у. Прыгожая, цвёрдая драўніна такіх дрэў, якая ідзе на сталярныя вырабы.

4. ‑у. Спец. Гатунак каменнага вугалю.

•••

Арэх-свістун — пусты арэх.

Зарабіць на арэхі гл. зарабіць.

Моцны арэх — пра што‑н. цяжкае для дасягнення, авалодання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)