сямікало́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем каласоў (пра злакі). Сямікалоснае жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбо́ўтацца, ‑аецца; зак.

Прыйсці ў рух ад боўтання, перамяшацца (пра вадкасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Запарыць хуткай яздой (пра каня).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлапчуко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для хлопчыкаў (звычайна пра адзенне). Хлапчуковыя чаравікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвердапа́ліўны, ‑ая, ‑ае.

Які працуе на цвёрдым паліве (пра рухавік ракеты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цытало́гія, ‑і, ж.

Навука пра ўзнікненне, будову, развіццё і жыццядзейнасць клетак.

[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Круглы, у выглядзе ратонды (пра форму пабудовы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстапсо́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Чыстакроўны, чыстай пароды (пра сабак). Чыстапсовы хорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ўк, ваўка́ і во́ўка; мн. ваўкі́, ‑о́ў; м.

Дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых. Колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць. Прыказка. І ваўкі сыты і авечкі цэлы. Прымаўка.

•••

Біты воўкпра бывалага, вопытнага чалавека.

Воўк у авечай шкурыпра знешне лагоднага, рахманага, а на самой справе варожага, каварнага чалавека.

Воўк у лесе (за гарою) здохпра чый‑н. дзіўны, нечаканы ўчынак.

Воўкам глядзець (пазіраць) гл. глядзець.

Лавіць бягучага воўка след гл. лавіць.

Марскі воўкпра бывалага, вопытнага марака.

Хоць ваўкоў ганяй гл. ганяць.

Хоць воўк траву ешпра раўнадушныя, абыякавыя адносіны да чаго‑н.

Хоць воўкам вый гл. выць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаты́, -а́я, -о́е.

1. гл. золата.

2. у знач. наз. залаты́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Манета з золата, чырвонец.

3. Колеру золата, бліскуча-жоўты.

Залатыя валасы.

Залатая восень.

4. перан. Шчаслівы, радасны.

З. час.

З. век.

5. перан. Цудоўны, выдатны.

З. чалавек.

Залатыя рукі (умелыя).

6. перан. Дарагі, любімы.

Залатыя мае дзеткі.

Залатое сячэнне (спец.) — гарманічная прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.

Залатая моладзьпра моладзь з забяспечаных слаёў грамадства, якая вядзе марнатраўнае жыццё.

Залатая сярэдзінапра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі, смелых рашэнняў.

Залатое вяселле (разм.) — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

Залатое днопра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)