снегава́л, ‑у. м.

Выварочванне дрэў з коранем пад цяжарам асеўшага на кронах снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссек, ‑у, м.

Частка тушы каровы, быка і пад. — мяса верхняй часткі кумпяка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сэрцабі́цце, ‑я, н.

Пачашчанае біццё сэрца (ад хвалявання, хваробы, хуткага руху і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыбалюмінесцэ́нцыя, ‑і, ж.

Свячэнне цел у час іх трэння, разлому, раздаўлівання і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́сьмера, прысл.

У восем раз, у восем частак і пад. Скласці паперу ўвосьмера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уразно́с, прысл.

Разм. Разносячы (тавары і пад.) па хатах, па вуліцах. Гандляваць уразнос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учаса́цца, учэшацца; зак.

Убавіцца ў працэсе часання ​1 (пра воўну, лён і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільмасхо́вішча, ‑а, н.

Памяшканне для захавання кінафільмаў у выглядзе фільмакопій, негатываў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільтрпрэ́с, ‑а, м.

Спец. Фільтр, у якім працэс фільтравання праходзіць пад высокім ціскам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́рвард, ‑а, М ‑дзе, м.

Ігрок нападзення (у футболе, хакеі і пад.); нападаючы.

[Англ. forward.]