пікадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Коннік з пікай, які ўдзельнічае ў баі быкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піск, -у, м.

Вельмі тонкі крык, высокі гук, які ўтвараецца кім-н.

Мышыны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плагія́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца плагіятам.

|| прым. плагія́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

планіме́трыя, -і, ж.

Аддзел геаметрыі, які вывучае фігуры на плоскасці.

|| прым. планіметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымусо́вы, -ая, -ае.

Які праводзіцца, робіцца па прымусе.

Прымусовыя работы.

|| наз. прымусо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыродаахо́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да аховы прыроды, прыроднага багацця.

Прыродаахоўныя мерапрыемствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычапны́, -а́я, -о́е.

Такі, які рухаецца як прычэп.

П. вагон (у трамвая). П. агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыта́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Знак прыпынку (?), які ставіцца ў канцы пытальнага сказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярві́чны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца першым, пачатковым звяном якой-н. арганізацыі; нізавы.

Пярвічная ячэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэднеязы́чны, -ая, -ае.

У мовазнаўстве: які вымаўляецца пры дапамозе пярэдняй часткі языка.

Пярэднеязычныя гукі.