от, часціца.

Разм. Вось. Алене было прыемна, што жанкі хваляць лён, а от што пра тату гавораць — не падабалася. Чарнышэвіч. [Аканом:] — От, калі маеце час, дык сядайце і паедзем. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць менш поўным, схуднець. [Зорын] паблажэў, бо ўсе гэтыя дні недасыпаў. Гурскі. [Лабановіч] заўважыў, што маці паблажэла за гэты час: клопату многа і жывецца нялёгка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагало́ўе, ‑я, н.

Агульная колькасць жывёлы ў гаспадарцы або на пэўнай тэрыторыі. Рост пагалоўя. □ За час вайны пагалоўе баброў не толькі не зменшылася, а, наадварот, значна павялічылася. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвяне́чны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для абраду вянчання; які надзяваецца ў час вянчання. Падвянечны ўбор. □ Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Поркацца некаторы час. Немцы папоркаліся ў сене, нічога не знайшлі. Новікаў. [Ігар] развязаў мяшок, папоркаўся ў ім і са злосцю шпурнуў пад сасну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразуме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Прыйсці да згоды, аднадушнасці; дагаварыцца. [Мікіта:] — А я выберу такую, як сам. Як-небудзь паразумеемся... Ракітны. Ці не час паразумецца: што такое літаратурная старонка? Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паско́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паскорыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі. У свой час Максім Багдановіч звярнуў увагу па паскоранае развіццё новай беларускай літаратуры. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Праводзіць час, стоячы дзе‑н. Мой бацька.. то пастойваў, то паходжваў каля сталоў з вялікай бутляй гэтага квасу ў руках, расхвальваў яго. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што.

1. Ссукаць, перасукаць усё, многае. Пасукаць усю пражу.

2. і без дап. Сукаць некаторы час. З паўдня пасукала ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

Сумаваць некаторы час. Мы сягоння на чужой чужыне сядзем па-сяброўску за сталом, Пасумуем па сваёй краіне, Песню «А ў бары, бары» спяём. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)