Мудры́ла ’мудрагель’ (Бяльк.). Утворана ад мудры́ць ’залішне ўскладняць справу, мудрагеліць’ (ТСБМ, Ян.). Аб суфіксе ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мульмо ’мазоль’ (Янк. БП, Інстр. II, Янк. 1). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑м‑о гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муце́ль ’той, хто ўносіць беспарадак, блытаніну’ (івац., Сл. ПЗБ). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ель гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэцаць ’мацаць’ (барыс., Сл. ПЗБ), мацнуць ’намацаць’ (Жд. 1). Да мацаць (гл.). Аб мене э > а гл. Карскі, 1, 104.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяліна ’неглыбокае месца на рацэ або возеры’ (Інстр. I). Да мель (гл.). Аб суфіксе -іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мятлю́га ’завея’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мяцёль (гл.) (Мурашка, Бел. лекс., 117). Аб суфіксе ‑uga гл. Слаўскі, SP, 1, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяшолка ’лапата для замешвання корму жывёле’ (Касп.). Да мяша́ць (гл.) > мяшалка. Аб мене а > о гл. Карскі, 1, 94–102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Міхце́ць, драг. мыхті́ты ’стракацець, пералівацца (аб колеры)’ (Клім.), ’свяціць няроўным бляскам’ (в.-дзв., шальч., Сл. ПЗБ). Да мігаце́ць, міга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́ндзель ’вітая здобная булка’ (ТСБМ). Рус. крендель з ням. Kringel, Krengel. Аб пераходзе gʼ > dʼ гл. Мартынаў, Слав. акком., 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіюха́ ’рагоз і насенная шышка рагозу’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. кіёўках (гл.). Аб суфіксальным тыпе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)