хадо́к, хадака́, мн. хадакі́, хадако́ў, м.

1. Той, хто ходзіць пехатой.

У каго сілы хапае, той і х. добры.

2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем.

Сялянскія хадакі.

Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не можа ці не хоча хадзіць куды-н.

Я туды больш не хадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́хад1 ’рэшткі пры ўзважванні бульбы, мукі і інш.’ (паўн.-усх., КЭС). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай лрыст. по-, параўн. адыход, адход ’рэшткі чаго-небудзь’.

По́хад2 ’месца над асеццю’ (Мат. Маг.), ’яма перад печкай у асеці’ (Мат. Гом., Бяльк.). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. wo-, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́галь, ‑я, м.

1. Вадаплаўная птушка пад. сямейства качыных.

2. Фасон мужчынскай футравай шапкі.

3. у знач. прысл. го́галем. Важна, ганарыста (хадзіць, трымаць сябе). На перапынках Венька хадзіў па класе гогалем. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адту́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Прайсці пэўную адлегласць. [Мікалай:] — Пехатой вёрст трыццаць.. адтупаў. Пальчэўскі.

2. Скончыць, перастаць хадзіць па якой‑н. прычыне. Адтупаў, адхадзіў сваё па зямлі дарагі чалавек — маці. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарачы́ся, ‑ракуся, ‑рачэшся, ‑рачэцца; ‑рачомся, ‑рачацеся, ‑ракуцца; пр. зарокся, ‑раклася, ‑лося; зак.

Даць зарок, абяцанне ніколі не рабіць чаго‑н. Я зарокся з ім хадзіць. □ — Не, браце, зарокся і думаць пра .. [вершы]. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́ры-му́ры, нескл.; адз. няма.

Разм. Любоўныя справы, прыгоды. Купрыяніха, што шуры-муры закруціла з папом, два тыдні на вуліцу не паказвалася і дала слова больш ніколі не хадзіць у царкву. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нудзьба́ ’нудота’ (зэльв., Жыв. сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. хадзьба ад хадзіць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нчык ‘паляўнічы’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, іранічнае ўтварэнне ад трэ́нтацца ‘бадзяцца, хадзіць без справы’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хожде́ние ср. хаджэ́нне, -ння ср., хада́, -ды́ ж., хадня́, -ні́ ж.;

име́ть хожде́ние хадзі́ць, ужыва́цца, быць у абарачэ́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́тихадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)