Га́рус1 ’гарус (від тканіны)’ (БРС, Нас.). Ст.-бел. гарусъ ’назва тканіны’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Рус. га́рус, укр. га́рус. Запазычанне з польск. haras, harus (ням. Arras, Harras). Гл. Фасмер, 1, 395; Шанскі, 1, Г, 35.

Га́рус2 ’бусел чорны, Ciconia nigra L.’ (Касп.). Відавочна, запазычанне. Параўн. лат. guoris (да этымалогіі гл. Фрэнкель, 137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ткані́на, ‑ы, ж.

1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял. Ільняныя тканіны. □ Саромеючыся бацькі, .. [Марына] ціхом дастала вішнёвую тканіну і панесла шыць. Чорны. Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны [ткачыхі]. Багдановіч. Паглядзіш на такую тканіну, на яркае спалучэнне колераў і скажаш адразу — Афрыка! В. Вольскі.

2. перан. Тое, што складае аснову, змест якога‑н. мастацкага твора. Музычная тканіна оперы. Тканіна сюжэта. □ [Літаратурныя ўстаркі] ўвязваліся ў агульную тканіну пазмы, але маглі ісці ў свет асобна, адны... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даматка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно. // Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шле́йка, ‑і, ДМ шлейцы; Р мн. шлеек; ж.

1. Стужка ці палоска тканіны, перакінутая цераз плячо, якая падтрымлівае спадніцу, сарочку, ліфчык і пад.

2. толькі мн. (шле́йкі, шлеек). Падцяжкі. Штаны на шлейках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руба́шка ’кашуля’, ’верхні слой чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’менструацыя’ (ТС), руба́ха ’сарочка, кашуля’ (ТС), рубашно́ ’пагард. да рубашка’ (Клім.). Рус. руба́шка ’кашуля, сарочка’, руба́ха ’тс’. Лічыцца запазычаннем з рус. рубашка < рубаха < ст.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны; дрэннае адзенне’ < прасл. *rǫbъ/*rǫba ’кавалак, адрэз тканіны’ (гл. руб). Параўн. аднак рубацёнка ’кашуліна’ (Юрч.), славен. дыял. robača ’сарочка’ (Зб. Логару, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

1. Вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і пад.); рэмень, шнурок, матуз і пад.

Кроіць скуру на паскі.

Падперазацца паскам.

2. Шырокая рыска, палоска на чым-н.

Рыжая карова з белымі паскамі на спіне.

3. Частка збруі — рэмень, працягнуты ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купо́н, ‑а, м.

1. Адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх. Купоны аблігацый.

2. Адрэз тканіны на касцюм, сукенку, блузку са спецыяльнай аддзелкай, звычайна ў раскроеным выглядзе.

•••

Стрыгчы купоны гл. стрыгчы.

[Фр. coupon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мілісці́н ’від тканіны’ (рагач., Мат. Гом.). З малескін ’вельмі шчыльная баваўняная тканіна’ — праз рус. молескин з англ. moleskin ’футра крата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́лка ’подсцілка з тонкай скуры, тканіны і пад., якая ўкладваецца ў абутак’ (ТСБМ). Ад -сцілаць, параўн. усціла́ць, высціла́ць, гл. сцяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́мена ’тып вышыванага ўзору’ (Лексика Пол.). Відавочна, гэты ўзор рабіўся па краі кавалка тканіны. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)