бетанава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бетанаваць.

2. у знач. прым. Заліты, пакрыты бетонам. Таццяна нясмела ступіла на бетанаваную дарожку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брусні́цы, ‑ніц; адз. брусніца, ‑ы, ж.

1. Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных.

2. Ягады гэтай расліны. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнатра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з розных траў; пакрыты разнатраўем. Разнатраўнае сена. □ Налева ад берага пачынаецца стэп, па-майску сакавіты і разнатраўны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́беневы, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца або зроблены са шчэбеню; пакрыты шчэбенем. Шчэбеневы насціл.

2. Які прызначаны, служыць для вырабу шчэбеню. Шчэбеневы завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліва́ны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты палівай. Паліваны збанок. □ На сталах у гліняных паліваных місах стаяў халадзец, у талерках мяса, на ўсім стале раскладзены булкі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запеніць.

2. у знач. прым. Пакрыты пенай ад доўгага бегу (пра каня). Запенены конь ледзь дыхае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вечназялёны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты круглы год зялёным лісцем, ігліцай. За дубамі ўзвышаюцца, гамонячы сваімі калматымі вершалінамі з сінім небам, вечназялёныя елкі і сосны. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суса́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сусалі, з’яўляецца сусаллю. Сусальнае золата. // Пакрыты сусаллю. Сусальныя рызы.

2. перан. Які вызначаецца фальшывай прыгажосцю, саладжавасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэ́рнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад чарніць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Пакрыты, апрацаваны чэрню ​2. Чэрненае серабро. Чэрненая сталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заі́нелы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты інеем. Заінелае акно. □ У начной шэрані значыліся то заінелыя голыя бярозы, то дачныя будынкі, то мачты з правадамі высокага напружання. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)