пакрытанасе́нныя, ‑ых.

Назва аддзела вышэйшых раслін, у якіх семяпочка хаваецца ў завязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памянша́емае, ‑ага, н.

У матэматыцы — назва ліку, ад якога адымаюць другі лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэйхсве́р, ‑у, м.

Гіст. Назва ўзброеных сіл Германіі ў 1919–1935 гадах.

[Ням. Reichswehr.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чудзь, ‑і, ж.

Гіст. Старажытнаруская назва эстаў і некаторых іншых фінскіх плямёнаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматпо́лле, ‑я, н.

Устарэлая назва севазваротаў у 7–8 і больш палёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этно́нім, ‑а, м.

Назва нацыі, народа, народнасці, племя і іншых этнічных супольнасцей.

[Ад грэч. éthnos — племя, народ і ónyma — імя, назва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́льфа, -ы, ж.

Назва першай літары грэчаскага алфавіта.

Ад альфы да амегі (кніжн.) — ад пачатку да канца.

Альфа і амега чаго (кніжн.) — аснова, сутнасць, самае галоўнае ў чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малато́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. малаток.

2. Назва розных ударных прыстасаванняў у некаторых механізмах і інструментах.

М. у раялі.

3. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асігна́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Назва папяровых грашовых знакаў, што выпускаліся ў Расіі з 1769 па 1849 г.

2. Абазначэнне папяровых грошай-банкнотаў.

|| прым. асігнацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атракцыён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Назва забаў у парках, месцах масавых гулянняў, напр., каруселі, гушкалкі і пад.

2. Эфектны цыркавы або эстрадны нумар.

|| прым. атракцыённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)