панаку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Накурыць у многіх месцах, у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Напілаваць у вялікай колькасці. Панапілоўваць дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасыпа́цца, ‑аецца; зак.

Насыпацца ўсюды, у розных месцах або ў вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасява́цца, ‑аецца; зак.

Насеяцца, пасеяцца ў вялікай колькасці або ў многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабі́ршчык, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па вызначэнню колькасці каштоўных металаў у сплавах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак.

1. каго-чаго. Выгадаваць, вырасціць у нейкай колькасці.

Н. дзяцей.

Н. пладовых дрэў.

2. каго. Распладзіць.

Н. гусей.

|| незак. нагадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накапі́ць, -каплю́, -ко́піш, -ко́піць; -ко́плены; зак., што і чаго.

Паступова сабраць, павялічыць у якой-н. колькасці; назапасіць.

Н. грошай.

Н. вопыт.

|| незак. накапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. накапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацерушы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цяру́шыцца; зак.

1. Насыпацца, высыпацца.

Нацерушылася сена.

2. безас. Нападаць у якой-н. колькасці (пра дробны снег).

|| незак. нацяру́швацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрмая́дзерны, -ая, -ае.

Які адносіцца да рэакцый зліцця некаторых лёгкіх ядраў атама ў больш цяжкія пры звышвысокіх тэмпературах з вылучэннем велізарнай колькасці энергіі за вельмі кароткі прамежак часу.

Тэрмаядзерная рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напладзі́цца, ‑плодзіцца; пераважна безас. зак.

Разм.

1. З’явіцца на свет, радзіцца ў вялікай колькасці. Напладзілася мух. □ Быў якраз чэрвень, і Міхась дзівіўся, колькі напладзілася сёлета шпакоў. Сачанка.

2. перан. Развесціся ў вялікай колькасці. Напладзілася гультаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)