дзя́куючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад дзякаваць.
2. прыназ. з Д. З прычыны, з-за, з дапамогай. Дзякуючы святу .. ён да звычайнай порцыі сну дабавіў яшчэ гадзін пяць-шэсць. Крапіва. Дзякуючы камсамольцам удалося дастаць супрацьтанкавую гарматку. Брыль. Сухаваты твар [Андрэя Міхайлавіча] меў энергічны выгляд дзякуючы дзвюм рэзкім маршчынам, што ляглі ад носа да кутоў падціснутых вуснаў. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплавы́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які мае адносіны да цяпла (у 1 знач.), цеплаты (у 1 знач.). Цеплавая энергія. Цеплавое выпрамяненне. // Заснаваны на дзеянні цяпла, які дзейнічае з дапамогай цяпла. Цеплавы рухавік. Цеплавая электрастанцыя. Цеплавая сушылка.
•••
Цеплавы ўдар гл. удар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарадзе́йства, ‑а, н.
Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, з дапамогай якіх уздзейнічаюць на людзей і прыроду. Насмешкі настаўніка над чарадзействам старожкі крыху пакрыўдзілі добрую і чуллівую бабку. Пшыркоў. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валхве́ц ’від адзення’ (Др.-Падб.). Утворана з дапамогай суфікса ‑ец ад прыметніка *валхвовы каптан > валхвец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жвя́нькала, жвенькала (націск — ?) ’пляткар’ (маг., Бяльк., Юрч., Яўс.). Ад. жвя́нькаць (гл.) з дапамогай суфікса ‑ла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́хад 1 ’рэшткі пры ўзважванні бульбы, мукі і інш.’ (паўн.-усх., КЭС). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. по-, параўн. адыход, адход ’рэшткі чаго-небудзь’.
По́хад 2 ’месца над асеццю’ (Мат. Маг.), ’яма перад печкай у асеці’ (Мат. Гом., Бяльк.). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. wo-, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваго́нка ’дошкі для вагонаў’ (Мат. Гом.); ’шалёўка’ (Інстр. II). Утворана з дапамогай суфікса ‑к‑ ад вагонны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кармлёта ’ежа, корм’ (Нас.), да корм (гл.). Словаўтварэнне з дапамогай суфікса ‑(j)ota (м > мл перад /).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
радыёнавіга́цыя, ‑і, ж.
1. Сукупнасць аперацый па забеспячэнню ваджэння самалётаў, суднаў і касмічных караблёў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў.
2. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пытаннямі распрацоўкі і выкарыстання розных радыётэхнічных метадаў і сродкаў ваджэння самалётаў, суднаў і касмічных караблёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыётэлеско́п, ‑а, м.
Астранамічная прылада, прызначаная для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў. — Яшчэ ў шасцідзесятых гады, даследуючы з дапамогай радыётэлескопаў Венеру, нашы вучоныя ўстанавілі, што гэта планета абарочваецца вакол сваёй восі крыху менш чым за дзесяць зямных сутак. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)