стры́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стрыгчы.

2. у знач. прым. З кароткімі, падстрыжанымі валасамі. Стрыжаная галава. □ Ахопленыя бескарыслівым юнацкім прароцтвам,.. [сябры], вядома, не думалі, што ты будзеш тлумачыць стрыжаным першакласнікам сэнс вялікіх і малых літар. Навуменка. // З падрэзанай травой, галінамі, дрэвамі. Стрыжаны газон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вары́ць, вару́, ва́рыш, ва́рыць; ва́раны; незак., што.

1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні.

В. бульбу.

В. абед.

2. Вырабляць што-н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад.

В. мыла.

В. шкло.

3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак.

В. сталь.

Галава варыць у каго (разм.) — пра кемлівага, разумнага чалавека.

|| зак. звары́ць, звару́, зва́рыш, зва́рыць; зва́раны.

|| наз. ва́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—3 знач.) і варэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ва́рачны, -ая, -ае (спец.).

В. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Башлы́к ’башлык; тое, што надзяваюць на галаву паверх шапкі’ (БРС, Сцяшк. МГ, Сакал., Інстр. I, Сцяц. Нар., Шат.). Рус. башлы́к, укр. башли́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (параўн. цюрк. bašlyk, да bašгалава’), Фасмер, 1, 139. Некаторыя новыя дэталі дадае Шанскі, 1, Б, 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міністэ́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міністра, да міністэрства. Міністэрская пасада. Міністэрскі цыркуляр.

2. Разм. Варты міністра, такі, як у міністра. [Клопікаў:] — Паглядзіш, мужык мужыком, а ў гэтага мужыка міністэрская галава была. Лынькоў. [Васіль:] — Не, няма тут нідзе чалавека з міністэрскім выглядам, усе свае, вясковыя. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадганяць сабак. Паадганяць лодкі. □ Пад скурай у.. [каня] ходарам хадзілі рэбры, галава была панурая і ля вачэй яшчэ больш як калі раіліся мухі. А ён нават не сцепаў ужо галавою, каб паадганяць іх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бэ́збаш ’вэрхал, гармідар’ (палес., КЭС). Ст.-укр. безбашный, безбаш (з XVII ст., Цімчанка), укр. бе́збеш ’без мэты, без парадку’. Здаецца, запазычанне з тур. мовы (магчыма, калька): да тур. başгалава’ (параўн. яшчэ başsiz ’безгаловы, безначальны, без кіраўніцтва, неабмеркаваны’). Гл. Краўчук, ЛБ, 8, 71–72 (там і прыклады з помнікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіраўнік, начальнік, галава, загадчык, распарадчык, старшы, камандзір, адміністратар; верхавод (разм.); шэф (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

глава́I ж.

1. (главное лицо) галава́, -вы́ ж.; (председатель) старшыня́, -ні́ м.; (руководитель) кіраўні́к, -ка́ м.; (вождь) правады́р, -ра́ м.;

глава́ прави́тельства кіраўні́к ура́да;

глава́ семьи́ галава́ сям’і́ (старэ́йшы ў сям’і́);

2. архит. ку́пал, -ла м.;

3. (голова) уст. галава́, -вы́ ж.;

склони́ть главу́ схілі́ць галаву́;

во главе́ с (кем) на чале́ з (кім);

быть (идти́, стоя́ть) во главе (кого, чего) быць (ісці́, стая́ць) на чале́ (каго, чаго);

поста́вить, положи́ть во главу́ угла́ паста́віць, пакла́сці ў асно́ву (у асно́ву асно́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пагалоўшчына ’пагалоўны падатак’ (Нас.), ’частавинне свежыной тых, хто дапамагаў забіць, разабраць і спарадкаваць кабана’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл., мядз.). Рус. поголовщина ’пагалоўны збор, узбраенне, паўстанне’, ст.-рус. поголовщина (‑чина, ‑шина) (XVII ст.) ’пагалоўны падатак; забойства; пакута за забойства, усеагульны вайсковы збор’, польск. glówszczyżna ’пакута за забойства (за галаву)’. Да галава. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір. Брыль.

2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)