маладо́сць, ‑і, ж.

1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця. Дзяцінства .. [Строніна] і першая маладосць прайшлі бесклапотна. Чорны. Маладосць, як бы яна ні была пражыта, ніколі не пакідае нас. Скрыган. // Якасць і ўласцівасць маладога (у 1 знач.), малады выгляд. На некаторы час у пані Ганны прапала зайздрасць да маладосці і прыгажосці Стэфкі. Бядуля.

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго‑н. Маладосць дзяржавы.

•••

Другая маладосць — аб прыліве новых сіл, творчай энергіі, узнікненні пачуцця кахання ў пажылыя гады.

Не першай маладосці — не маладых гадоў, сталага ўзросту; сярэдніх год.

Па маладосці гадоў — з-за недастатковай сталасці, па нявопытнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

год (мн. гады́) м., в разн. знач. год;

гады́ жыцця́ — го́ды жи́зни;

у гэ́тым го́дзе — в э́том году́;

паслявае́нныя гады́ — послевое́нные го́ды;

по́ры го́да — времена́ го́да;

Но́вы г. — Но́вый год;

навуча́льны г. — уче́бный год;

высако́сны г. — високо́сный год;

светлавы́ г.астр. светово́й год;

зо́рны г. — звёздный год;

трапі́чны г. — тропи́ческий год;

кру́глы г. — кру́глый год;

з го́ду ў г. — из го́да в год;

выйсці́ з гадо́ў — вы́йти из лет;

г. у г. — ежего́дно;

з гада́мі — с года́ми;

у гада́х — в лета́х;

без го́да ты́дзень — бе́з году неде́ля;

не па гада́х — не по года́м;

на схі́ле гадо́ў — на скло́не лет;

па маладо́сці гадо́ў — по мо́лодости лет;

з малы́х гадо́ў — с ма́лых лет, с малоле́тства;

у адны́х гада́х — в одно́м во́зрасте, в одни́х лета́х;

гады́ ў рады́ — в ко́и-то ве́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. Адпрацаваць узамен за што-н.

Я адраблю вам на касьбе.

2. Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.

Дзед сваё ўжо адрабіў.

3. Папрацаваць, парабіць нейкі час.

Адрабіў два гады.

4. чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.

Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.

5. Стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглай работы.

|| незак. адрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 4 знач.).

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праслужы́ць сов., в разн. знач. прослужи́ть;

ён ~жы́ў у гэ́тай устано́ве тры гады́ — он прослужи́л в э́том учрежде́нии три го́да;

бо́ты ~жы́лі мне два сезо́ны — сапоги́ прослужи́ли мне два сезо́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Скончыць цвісці; адцвісці. Даўно адквітнелі каштаны І восень апала з дубоў. Прыходзька. // Пражыць маладыя гады, страціць свежасць; пастарэць. Часам сумна становіцца дужа, Што ўжо восень, завяла трава, І што ты адквітнела, як ружа. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Разм. уст. Чыгунка (пераважна ў мове партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.). Бацька, знатны мінёр Васіль Яркін, загінуў на «жалезцы». Брыль. Трэба было зацемна перайсці жалевку, а там патруль. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў. М. Ткачоў. — Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыні́зіцца, ‑ніжуся, ‑нізішся, ‑нізіцца; зак.

1. Зрабіцца меншым, ніжэйшым. Двор Сузонаў быў усё гэткім жа, як тры гады таму назад, але хата яшчэ больш прынізілася да зямлі. Галавач.

2. Унізіць сябе перад кім‑н. Гэты чалавек ніколі не прынізіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раве́снік, ‑а, м.

Чалавек аднаго ўзросту (або блізкі па ўзросту) з кім‑н. Хлопцы былі равеснікі — зялёныя гады, — кожнаму па васемнаццаць. Каваль. [Лемяшэвіч:] — Рая ўжо дарослая дзяўчына.. У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць у сваім асяроддзі, сярод равеснікаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзіна́ ’малады лес’ (маст., карэліц., Сл. ПЗБ), молодзіна́ ’вельмі маладая асоба’ (ТС), укр. молоди́на ’салодкая смятана’, н.-луж. młoźina ’маладыя людзі’, ’майская зелень дрэў’, в.-луж. młodźina ’моладзь’, ’малады лес’, ’лесагадавальнік’, чэш. mladina ’што-небудзь маладое (піва, лес)’, славац. mladina ’малады лес’, ’маладое піва’, славен. mladína ’моладзь’, ’маладыя жывёлы’, серб.-харв. млади̏на ’маладняк (свойскіх птушак)’, макед. младина ’маладосць’, ’моладзь’, младини ’маладыя гады’, балг. младина́ ’тс’. Прасл. moldina ’малады перыяд у людзей, жывёл, раслін’. Да моладзь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)