саракапя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Гармата з калібрам ствала ў сорак пяць міліметраў. Здрыганулася зямля, захадзіла хадуном у рацэ вада, як закіпеўшы: сталі біць саракапяткі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спатрэ́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Зрасходаваць, выкарыстаць на што‑н. У Касцюкевіча было запісана надзіва ўсё дакладна: колькі ён страціў вугалю, колькі ўзяў вады, .. колькі спатрэбіў на бягучыя рамонты. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Байдо́сіцьбіць’ (Нас.). Да ба́йда ’паля’. Параўн. байдо́савацьбіць байды’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. што. Рэзаць на палосы (спец.).

П. жалеза.

2. каго-што. Біць, пакідаючы рубцы, палосы на целе (разм.).

|| зак. спаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 2 знач.) і распаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 1 знач.).

|| наз. паласава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пярэ́сціць ’рабіць пярэстым’; экспр. ’біць, сцябаць, лупіць’ (ТСБМ, люб., Жыв. сл.; Сержп.), ’біць дубцом, палкай, рабіць пісягі’ (Некр.), ’збіваць паленам, палкай’ (Шат.), ’секчы дубцом; лаяць’; параўн. укр. пері́щити ’моцна біць, секчы; моцна, бесперапынна ісці (пра дождж)’, балг. пера́стимбіць; сварыцца’, пере́стим ’лаяць’. Вытворнае ад пе́рыцьбіць; лупцаваць’ (гл.), аналагічна тлумачацца ўкраінскае (< пе́рити ’тс’, ЕСУМ, 4, 350) і балгарскае (< пе́рябіць, лупцаваць’, ’праць’, БЕР, 5, 167) словы. На семантыку, магчыма, паўплывала пярэсты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяздры́цьбіць, церці, каб зрабіць мяккім’, ’біць безупынна’ (КЭС, лаг.). Утворана ад мяздра́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Біць неаднаразова; пабіць многа каго‑, чаго‑н. — І не прызнаваўся нікому стары, што сынок яго папабіваў... Толькі перад смерцю Аўгінні іхняй пажаліўся. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбамбі́ць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Разбіць, разбурыць бамбардзіроўкай. Раніцай фашысцкія самалёты наляцелі на горад, разбамбілі станцыю, падпалілі дамы. Хомчанка. — Дзе ж мы будзем жыць? Наш дом разбамбілі ў першы ж налёт. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай.

Біць у б.

2. У розных машынах і механізмах: рухомая частка, якая мае форму цыліндра (спец.).

Падаваць снапы ў б.

3. Цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).

|| прым. бараба́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Заахвоціўшы, зацікавіўшы чым‑н., угаварыць перайсці, пераехаць куды‑н.; схіліць на свой бок. Вежа прыбавіў .. [Геленв] пенсіі, плаціў цяпер сто рублёў, абы не перавабілі ў губернскі тэатр. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)