кухта́ль, ‑я, м.

Разм. Удар кулаком. Атрымаць кухталя. □ На Віцю наляцелі Пеця, Вася, Юлька, адзін даў кухталя ў спіну, другі — у бок. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўразбу́раны, ‑ая, ‑ае.

Разбураны часткова, не да канца. Напаўразбураная сцяна. □ Лясніцкі заўважыў на некалькі крокаў у бок ад алеі старую напаўразбураную альтанку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прывесці ў хістанне з боку ў бок або ўверх і ўніз.

2. Расслабіць ківаннем, зрабіць хісткім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уперава́лку, прысл.

Разм. Ісці, рухацца, перавальваючыся з боку па бок. — Я вам кажу, што гэта Польшч[а] ўжо, — гаварыў.. [Калодка], уперавалку сігаючы за Міколам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурх, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. штурхаць — штурхнуць і штурхацца. Раптам нехта штурх у бок: — А, папаўся, галубок! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матыля́цца ’матляцца’, ’танцаваць (толькі ў адзін бок)’ (клец., Жыв. сл.), матыля́ць ’біць, узмахваючы’ (Нас.), ’махаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да матляць < мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́рхня, -і, ж.

1. Вонкавы бок чаго-н.

П. металу.

Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама перан.: не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў). Ляжаць на паверхні (перан.: пра што-н. яснае, відавочнае).

2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. Вярчальным рухам, варочаючыся, змяніць напрамак, становішча.

П. кругом.

П. на другі бок.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Атрымаць нечаканае развіццё.

Справа павярнулася не так, як чакалі.

|| незак. паваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. паваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наадварот (Шат., Яруш.), наодворо́т (ТС), на атварот ’наадварот, узаемна’ (Нас.); параўн. польск. naodwrót ’насуперак, адваротна, у іншы бок’. З на + адварот, гл. варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набякрэ́нь ’набок, набакір’ (Сцяшк.). Магчыма, запазычана з рус. набекре́нь, дзе лічыцца зрашчэннем прыназоўніка на са склонавай формай назоўніка бекреньбок’, гл. КЭСРЯ, 280.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)