датыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Абл. Даткнуцца. Каўнер датыкнуўся вушэй і шчок і непрыемна казыча твар. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драчо́на, ‑ы, ж.

Абл. Дранік; бабка з дранай бульбы. [Шляхцюк] дастаў з торбы драчону з салам і пачаў есці. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каню́х, ‑а, м.

Абл. Каня, канюк. Ад спякоты крычыць, аж: заходзіцца, канюх, — просіць піць: сасмяг там пад сонцам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капані́ца, ‑ы, ж.

Абл. Матыка. Саша знаходзіць у пажоўклай і палеглай траве каліўе бульбы, выварочвае капаніцай мокрую зямлю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёдкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Халодны і вільготны; золкі. Вецер дзьмуў едкі, вадзяністы. Чыгрынаў. Ноч была месячная і ёдкая. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жардзя́нік, ‑а, м.

Абл. Плот, зроблены з жардзін. Параска нясмела пералезла цераз жардзянік пад вішнямі, к гумну падышла. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́іна, ‑ы, ж.

Абл. Невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем. Завоінай называлася паласа стаячай вады пры беразе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́крыжкі, прысл.

Абл. Абхапіўшы крыж-накрыж. Каб вырашыць спрэчку, мы схапіліся з ім накрыжкі, і я ... пакаціў яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недало́мак, ‑мка, м.

Абл. Кавалак якога‑н. зламанага прадмета. [Тварыцкі] пераклаў недаломак дугі на другое плячо і рушыў далей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́марач, ‑ы, ж.

Абл. Глухое, цёмнае месца; цемра. [Стары:] — Такая немарач, нетра, глухмень. Неба з-за лесу не відаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)