прагляда́цца, ‑аецца; незак.
1. Быць бачным, распазнавацца. Кроны магутных дрэў уверсе паспляталіся так, што толькі месцамі праглядалася неба. Гурскі. // Прапускаць праз сябе святло, прасвечвацца наскрозь. Лес папрастарнеў і праглядаўся з канца ў канец. Сачанка.
2. Зал. да праглядаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑пяце; зак., што і без дап.
Разм. Хутка прайсці, праехаць, праляцець. Дзесяць кіламетраў, якія мне трэба было прайсці ад станцыі да Слабодкі, я прамахнуў так хутка, што нават і сам не агледзеўся. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Хмарнае з дажджом або снегам надвор’е. Не гудзі так, восень, Непагодай дзікай. Купала. Добра, калі асенняй непагодай — з дажджамі і золкімі вятрамі — ёсць над галавой дах, у хаце ўтульна і цёпла. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жонка сына. Урачыста пажадаў [стары] сыну з нявесткай добрага здароўя. Брыль. Хутка знадворку прыходзяць дзве жанчыны — нявестка і дачка старо[й] гаспадыні. Чорны. Як добрая свякроў, то добрая і нявестка. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́рак, ‑рка, м.
Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту. Карпюк. Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпадабне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпадабняць — прыпадобніць і прыпадабняцца — прыпадобніцца.
2. У літаратуразнаўстве — рытарычная фігура параўнаная.
3. Вымаўленне якога‑н. гука ў слове так, што ён становіцца падобным на сумежны з ім, блізкім да яго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старшы́нствуючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад старшынстваваць.
2. у знач. наз. старшы́нствуючы, ‑ага, м. Той, хто выконвае абавязкі старшыні. Адказваючы на пытанне старшынствуючага, падсудны прызнаў: «Так, чатыры вечары я адсутнічаў». «Звязда».
3. Дзеепрысл. незак. ад старшынстваваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́ткі, ‑так; адз. няма.
Адзінка вымярэння часу, роўная 24 гадзінам; працягласць дня і ночы. Колькі падзей адбылося ў .. жыцці [Машы] за адны толькі суткі! Шамякін. Задажджылася раптам на цэлыя суткі. Брыль. Ляцяць птушкі круглыя суткі — удзень і ўначы. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан сытага. Хада .. [рысі] была цяжкая і марудная, яна ледзь рухалася ад сытасці і, відаць, не хацела ці не магла ўступаць у бойку. В. Вольскі. Так і дыхала са здымка сытасцю, задаволенасцю, камфортам. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядня́, ‑і, ж.
Разм. Сядзенне (звычайна пра такое, што цягнецца гадзінамі, днямі). Ные спіна ад доўгай сядні, шуміць галава ад грукату. Пташнікаў. [Несцяровіч] не хацеў сядзець, яму хацелася прайсці пехатой кіламетраў дваццаць, так анямелі ад дзённай сядні ногі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)