неа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па знач. адпавядае слову «новы», напр.: неалагізм, неаліт, неарэалізм, неакласіцызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немалы́, -а́я, -о́е.

Даволі вялікі, значны па велічыні, памерах, колькасці.

Немалыя грошы.

Н. шлях.

Пражыць нямала (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нечарго́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца без чаргі, па-за вызначаным тэрмінам.

Н. адпачынак.

|| наз. нечарго́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́н¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас.

|| прым. паго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпарадкава́льны, -ая, -ае.

У граматыцы: які мае адносіны да будовы сказаў, утвораных па спосабе падпарадкавання.

Падпарадкавальныя злучнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справядлі́васць, -і, ж.

1. гл. справядлівы.

2. Справядлівыя, аб’ектыўныя адносіны да каго-н.

Раздзяліць грошы па справядлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Установа, якая бярэ на сябе абавязкі па выплаце страхавой кампенсацыі страхавальшчыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыга́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы — спецыяліст па стрыжцы авечак.

|| ж. стрыга́льшчыца, -ы, мн. -ы, -шчыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сусе́дні, -яя, -яе.

Размешчаны па суседстве, блізка, побач з кім-, чым-н.

С. надзел зямлі.

Суседняя краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухапу́тны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да дзеянняў на сушы, руху па сушы.

Сухапутныя войскі.

Сухапутнае падарожжа.