расчаса́ць², -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны; зак., што.

Высечы, расшырыць адтуліну сякерай.

|| незак. расчэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расчэ́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчыні́ць, -чыню́, -чы́ніш, -чы́ніць; -чы́нены; зак., што.

Адчыніць што-н. зачыненае.

Р. дзверы.

Р. чамадан.

|| незак. расчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расчыне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубцава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цу́ецца; незак.

Пра рану: зажываць, утвараючы рубец¹ (у 1 знач.).

|| зак. зарубцава́цца, -цу́ецца.

|| наз. рубцава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаўхілі́цца, -хілю́ся, -хі́лішся, -хі́ліцца; зак., ад чаго.

Самавольна ўхіліцца ад выканання сваіх абавязкаў, сваёй справы.

|| незак. самаўхіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. самаўхіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скавыта́ць, -вычу́, -вы́чаш, -вы́ча; -вычы́; незак.

1. Пра сабаку: жаласна павіскваць, ціха ныць.

2. перан. Крыўдзіцца, скардзіцца, плакаць (разм., зневаж.).

|| наз. скавыта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

словазлучэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем двух або некалькіх слоў, аб’яднаных граматычна і па сэнсе.

|| прым. словазлуча́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сно́ўдацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм., неадабр.).

Хадзіць (часцей без мэты) туды і сюды; бадзяцца без справы.

С. па агародзе.

|| наз. сно́ўданне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрага́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

У граматыцы: змяняць дзеяслоў па яго граматычных формах.

|| зак. праспрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. спражэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрацава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цу́е; зак.

Зрабіць якое-н. дзеянне, рух.

Міна не спрацавала.

|| незак. спрацо́ўваць, -ае.

|| наз. спрацо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супраціўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., каму-чаму.

Супрацьдзейнічаць уздзеянню каго-, чаго-н., насіллю, нападзенню і інш.

С. ворагу.

С. хваробе.

|| наз. супраціўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)