Во́нах ’пах’ (Бяльк.). Ад польск. wąchać ’нюхаць’ (аб апошнім гл. Брукнер, 604) з а ўкладным для ўстаранення сцягвання зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжа́й ’гультай, лежань’ (зэльв., Жыв. сл.; свісл., Сл. ПЗБ). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямя́к ’ліпкі, няўдалы хлеб’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да ляме́ш 2 ’тс’. Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лізма́ць ’(аб гадзюцы) ліняць’ (петрык., Шатал.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем: знімаць і ліняць або лезці і ліняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даліка́тнічаць (БРС). Здаецца, запазычанне з рус. делика́тничать ’тс’ (аб запазычанні сведчыць словаўтварэнне: дзеясловы на ‑ичать характэрны для рус. мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мака́ннік, маканнічак ’хлеб, намочаны ў вадкай страве’ (Нас.). Да макаць > мака́ны (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 55).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малочлівы ’ўдойны, малочны’ (Нар. Гом.). Укр. молочливый ’тс’. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малява́нец, малява́нка ’каляровы аловак’ (Сцяшк. Сл.). Беларускі рэгіяналізм. Да маляваць. Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39–41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марусі́ць ’імжэць (аб дажджы)’ (слонім., КЭС), марусіцца ’дробна капаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да марасі́ць (гл.); ‑у‑ — пад уплывам церушы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мроіва ’марыва’ (ТСБМ), ’цемра’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мроі (гл.). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)