аберто́н, -у, м. (спец.).

Дадатковы тон, які надае асноўнаму гуку асобае адценне або тэмбр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абро́слы, -ая, -ае.

Які зарос; пакрыўся расліннасцю, валасамі, шчаціннем.

Аброслая алешнікам канава.

Аброслыя шчокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрусе́лы, -ая, -ае.

Які стаў рускім па мове, звычаях, культуры.

|| наз. абрусе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіяно́сны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да авіяцыі, што базіруецца на авіяносцах.

Авіяноснае злучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аглуша́льны, -ая, -ае.

Які можа аглушыць, надта моцны.

А. выбух.

|| наз. аглуша́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́шны, -ая, -ае.

Які многа награшыў або поўны граху, грахоў.

Г. чалавек.

Грэшныя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гужавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. гуж.

2. Які выконваецца жывой цяглавай сілай.

Г. транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гукапраніка́льны, -ая, -ае.

Які лёгка прапускае гукі, шумы.

Гукапранікальныя сцены.

|| наз. гукапраніка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́дачны, -ая, -ае.

Які дае даведкі або змяшчае розныя даведкі.

Даведачнае бюро.

Даведачная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дацэ́нтравы, -ая, -ае (спец.).

Які накіроўваецца ў руху ад перыферыі да цэнтра.

Дацэнтравая сіла.