абша́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык.

|| прым. абша́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзінанача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая кіруецца прынцыпам адзінаначалля або мае права адзінаначалля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абка́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па абкатцы.

|| ж. абка́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’езд², -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Месца, па якім з’язджаюць, спуск.

Стромкі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

земляме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Тое, што і каморнік.

|| прым. земляме́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зені́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Артылерыст зенітнай артылерыі.

|| ж. зені́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іголкатрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне, у якім замацоўваецца іголка.

І. ў швейнай машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільнаво́д і (пасля галосных) льнаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па льнаводстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфарма́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто інфармуе.

Дасведчаны і.

|| прым. інфарма́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́вал, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Вялікі кавалак чаго-н.

Адрэзаў вялікі к. хлеба.