самазадаво́лены, ‑ая, ‑ае.
Задаволены самім сабой, сваім дзеяннем, становішчам і пад. Самагадаволены чалавек. □ Самазадаволены Анцыпік выяўна адчуваў зараз сваю перавагу над выгнаным са школы Лабановічам. Колас. // Які выклікае самазадавальненне. Самазадаволенае жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарвігалава́, ‑ы; мн. сарвігаловы, ‑лоў; м. і ж.
Чалавек, які нічога не баіцца, ні перад чым не спыняецца. З дзяцінства майго выплывае задзёрысты танклявы хлапчына, сарвігалава, мой аднакласнік па школе. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вараці́ла, ‑ы, м.
Разм. Чалавек, які варочае вялікімі справамі; дзялок. Фінансавыя варацілы. □ Пасля вяселля.. [Хурс] пускаў ужо ў абарот у разоў тры большыя грошы і выразна ўжо вырас у вялікага варацілу. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жывагло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Разм. Драпежнік, які глытае здабычу жыўцом. // перан. Пра сквапнага, бязлітаснага прыгнятальніка. Жыў спакойна цэлы век Невядомы чалавек. Жыў багатым жываглотам, Працаваць не меў ахвоты. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., каго-што.
Варачы, давесці да празмернай мяккасці. Разварыць мяса. // безас. перан. Разм. Прывесці ў расслаблены стан; размарыць. — Разварыла... З марозу прыйшоўшы, яшчэ быў як чалавек. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пайсці размерана або нязграбна. Наставіўшы каўнер, прытрымліваючы яго ля горла, Сярдзюк падыбаў па цёмнай вуліцы. Карпаў. Чалавек, няўклюдна перасоўваючы ногі, як хадулі, падыбаў наперад... Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́слух, ‑а, м.
Разм. Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях). — Вярніся, неслух! — пачуў.. [Валодзька] дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца. Мележ. — Маўчаць! — крыкнуў настаўнік і загадаў неслухам выйсці за дзверы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспецыялі́ст, ‑а, М ‑лісце, м.
Чалавек, які не з’яўляецца спецыялістам у якой‑н. галіне ведаў. [Мікалай:] — Умовімся, што, за выключэннем некалькіх рознарабочых, не будзем трымаць у брыгадзе неспецыялістаў, рабочых без разраду. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нетакто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не можа паводзіць сябе прыстойна, з тактам; бестактоўны. Нетактоўны чалавек. // Які сведчыць аб адсутнасці такту, тактоўнасці. Баталаў збянтэжыўся. Пытанне прагучала недарэчна і груба, здалося страшэнна нетактоўным. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабся́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неабсяжнага. І дзе б ні богу чалавек, ён заўсёды нясе ў сваёй душы родны кут, праз які шырэй бачыць, больш шчыра любіць усю неабсяжнасць сваёй Радзімы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)