пачу́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

Здольнасць адчуваць, успрымаць з’явы аб’ектыўнай рэальнасці.

Органы пачуццяў.

П. зроку.

П. слыху.

П. смаку.

П. нюху.

П. дотыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавыдаткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Выдаткаваць звыш нормы, плана, перарасходаваць.

П. сродкі.

|| незак. перавыдатко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавыдаткава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавы́канаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выканаць звыш прадугледжанага, звыш плана.

П. зменнае заданне.

|| незак. перавыко́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавыкана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Закітаваць нанава, інакш.

П. вокны на зіму.

|| незак. перакіто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакіто́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераразмеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., каго-што.

Размеркаваць нанава.

П. сыравіну паміж цэхамі.

|| незак. пераразмярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераразмеркава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасту́квацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Абменьвацца ўмоўнымі стукамі цераз сцяну для паведамлення чаго-н. адзін другому.

|| наз. перасту́к, -у м. і перасту́кванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

1. Зашрубаваць нанава.

2. Шрубуючы, сапсаваць нарэзку.

|| незак. перашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перашрубо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пікі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак., з кім (кніжн.).

Абменьвацца з’едлівымі, колкімі заўвагамі.

|| наз. пікіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і пікі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Тое, што і пхаць.

|| аднакр. піхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. піха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Паступова, плаўна зніжацца пры палёце.

|| зак. сплані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй.

Самалёт удала спланіраваў.

|| наз. плані́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)