канапе́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўпусты́ня, -і, мн. -і, -ты́нь, ж.

Геаграфічная зона, якая з’яўляецца пераходнай паміж пустыняй і стэпам.

|| прым. паўпусты́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жонка сына.

Як добрая свякроў, то добрая і н. (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.

Тое, што і паха.

|| прым. падпа́хавы, -ая, -ае.

Падпахавая ямка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшы́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -шы́вак, ж.

1. гл. падшыць.

2. Стос падшытых газет, дакументаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карга́, -і, ДМ карзе́, мн. -і, корг і ко́ргаў, ж. (разм., лаянк.).

Пра злую, шкодную старую.

Старая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кірпа́ты, -ая, -ае.

1. Кароткі і задраны ўгору (пра нос).

2. Тое, што і кірпаносы.

|| наз. кірпа́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

латынізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак. (кніжн.).

Засвоіць (засвойваць) лацінскую мову і культуру.

|| наз. латыніза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

Грашовая адзінка ў Індыі, Пакістане і некаторых іншых краінах.

|| прым. ру́піевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (спец.).

Браніраваная машына з артылерыйскім узбраеннем і са сваёй цягай.